Да каго прыйдзе праверка?

На афіцыйным сайце Камітэта дзяржаўнага кантролю размешчаны план выбарачных праверак у Брэсцкай вобласці на другое паўгоддзе 2020 года.
У план уключана 405 праверак 336 суб’ектаў гаспадарання, што некалькі больш колькасці праверак, праведзеных як у першым паўгоддзі 2020 года (360), так і ў другім паўгоддзі 2019 года (320).
Адбор суб’ектаў у вобласці для ўключэння ў планы выбарачных праверак праводзіўся 18 кантралюючымі (нагляднымі) органамі на падставе крытэрыяў ацэнкі ступені рызыкі (з інфармацыяй аб зацверджаных крытэрыях ацэнкі ступені рызыкі можна азнаёміцца на афіцыйных сайтах кантралюючых (наглядных) органаў).
Найбольшая колькасць праверак запланавана органамі МНС – 122
(30 працэнтаў ад агульнай колькасці), Мінпрацы і сацабароны –
67 (17 працэнтаў), Дзяржстандарта – 45 (11 працэнтаў). Камітэт дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці плануе правесці
9 праверак.
Трэба адзначыць, што ў план выбарачных праверак уключэнне новых суб’ектаў гаспадарання, а таксама дабаўленне кантралюючага (нагляднага) органа ў якасці сувыканаўцы па праверцы не дапускаецца. Унясенне змяненняў у план магчыма толькі ў выпадках выключэння праверкі, выключэння са складу выканаўцаў праверкі або пры змяненні месяца пачатку яе правядзення.
Планы выбарачных праверак вобласці будуць абнаўляцца на сайце Камітэта дзяржкантролю штотыднёва па чацвяргах.

КДК Брэсцкай вобласці.