У Ляхавічах напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны прайшоў раённы конкурс ”Сапраўдны мужчына”

Пераможца конкурсу Андрэй Шумік (у цэнтры) і прызёры Сяргей Рабцэвіч і Сяргей Фірусь.

”Сапраўдны мужчына” — пад такой назвай напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны прайшоў раённы конкурс. 9 прадпрыемстваў раёна дэлегавалі сваіх лепшых маладых прадстаўнікоў моцнай паловы, каб вызначыць самага спрытнага, дужага, інтэлектуальнага, актыўнага і паспяховага. Ініцыятарамі і арганізатарамі мерапрыемства выступілі райкам БРСМ, раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, РАС ДТСААФ.
На працягу некалькіх гадзін спаборнічалі 20 юнакоў з раённых вузлоў электрычнай і паштовай сувязі, РАНС, лясгаса, ПМС, камунгаса, аблпсіхбальніцы «Крывошын», ДП «Нача», СВК «Тальмінавічы».
Як расказала першы сакратар райкама БРСМ Ларыса Юшкевіч, да пераможнага фіналу прэтэндэнтам на званне «сапраўдны мужчына» трэба было праверыць сябе, праявіць здольнасці і таленты, уменні і навыкі падчас практычных і тэарэтычных заданняў. Пераможца конкурснай праграмы вызначаўся па набранай колькасці балаў за ўсе іспыты. Першае месца па праву засталося за Андрэем Шумікам з ПМС. На другім і трэцім месцы — Сяргей Фірусь з РВЭС і Сяргей Рабцэвіч з РАНС.
Пераможца і прызёры ўзнагароджаны падарункамі і граматамі РАС ДТСААФ і райкама БРСМ, не засталіся без сувеніраў і ўсе ўдзельнікі конкурснай праграмы.
Галіна КАНЬКО.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *