День безопасности в «Чайке» Ляховичского района



Летнія канікулы працягваюцца. Адкрыты сезон адпачынку і ў аздараўленчым лагеры «Чайка». Супрацоўнікі інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС там частыя госці – не з мэтай пакарання, а прафілактыкі. На чарговай сустрэчы гаварылі пра бяспеку дарожнага руху, як не трапіць у надзвычайную сітуацыю, і як бестурботнасць можа прывесці да бяды. Рабяты з задавальненнем задавалі хвалюючыя іх пытанні. Асобна спыніліся на адказнасці непаўналетніх, якая можа наступіць за рознага роду ўчынкі. Павышаны інтарэс выклікалі службовы аўтамабіль і спецсродкі, якія ў штодзённай рабоце выкарыстоўваюць супрацоўнікі міліцыі.
Важная роля ў прафілактыцы і папярэджанні супрацьпраўных паводзін непаўналетніх належыць бацькам, педагогам, задзейнічаны ў гэтай рабоце супрацоўнікі міліцыі, камісія па справах непаўналетніх райвыканкама, працоўныя калектывы і іншыя зацікаўленыя асобы і ведамствы. З гэтай мэтай штогод на тэрыторыі раёна праводзіцца комплекс мер, прадугледжаны рэспубліканскай міжведамаснай праграмай «Клопат». У полі яе зроку занятасць рабят, выяўленне і ўхіленне прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць «незаконапаслухмяным» учынкам.
Аляксандр ЧУРЫЛАЎ,
старшы ўчастковы інспектар ІСН.