Ляхавічы: чарговая ахвяра вады


Трывожны званок паступіў апоўдні 22 ліпеня ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС: рыбак і работнік камунгаса паведамілі, што недалёка ад маста на рацэ Ведзьма ўсплыў труп чалавека.

Выратавальнікі Асвода выцягнулі на бераг тапельца. На месца адразу прыбылі супрацоўнікі міліцыі і раённага аддзела Следчага камітэта. Устаноўлена і асоба загінулага – жыхар вёскі Вялікая Лотва, 1968 года нараджэння. Праводзяцца следчыя мерапрыемствы, устанаўліваюцца падрабязнасці здарэння.
Чарговы раз нагадваем аматарам адпачынку ля вады: будзьце асцярожнымі, ні ў якім разе не купайцеся ў нецвярозым стане і сачыце, каб гэта не рабілі вашы блізкія.
Віктар ПРЫХАЧ,
старшыня раённага савета Асвода.