Криминал и происшествия в Ляховичском районе

Мінус грошы і …дзверы

Вынікам перапіскі жыхаркі Ляха-віцкага раёна 2002 г. н. у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» стаў узлом яе акаўнта і спісанне з банкаўскага карт-рахунка 325 рублёў. РАСК супраць неўстаноўленай асобы ўзбудзіў крымінальную справу па ч.2 арт. 212.
Ляхавічанка знайшла на «Куфары» аб’яву пра продаж веласіпеда і перавяла грошы прадаўцу. У выніку жанчына не ўбачыла сваю «пакупку» і пазбавілася 400 рублёў. На вуду гэтага ж зламысніка трапіў і 16-гадовы пінчанін – ён перавёў 700 рублёў. У адносінах неўстаноўленай асобы ўзбуджана крымінальная справа па ч.1 арт. 209 (махлярства).
Вясковец 1963 г. н. залез у чужы дом і выкраў адтуль спіртныя напіткі.
З 2 па 3 ліпеня неўстаноўленая асоба ў жылым доме ў Тухавічах зняла дзверы і забрала бензатрымер.
Па ўсіх фактах крадзяжоў узбуджаны крымінальныя справы.

Слабыя нервы

Жыхар раёна 1999 г. н. з хуліганскіх матываў пашкодзіў калонку і разбіў манітор на АЗС. Райаддзел СК узбудзіў крымінальную справу па ч.1 арт.339 (хуліганства).

ВАЗ не для вас

У двары дома па вуліцы Кальцавой у райцэнтры з аўтамабіля ВАЗ невядомы выкраў акумулятар і камплект правадоў. Гаспадар транспартнага сродку ацаніў страты ў 170 рублёў.
Праз пару дзён ноччу ў двары дома па вуліцы Леніна зноў аб’ектам увагі злодзея сталі «жыгулі». На гэты раз зніклі акумулятар, магнітола з салона, крышка паліўнага бака.
Аляксандр ТРАЯНОЎСКІ,
намеснік начальніка РАСК.