Уступная. Новы этап

Закончыўся першы этап уступнай кампаніі 2020 года – цэнтралізаванае тэсціраванне (23 ліпеня быў апошнім рэзервовым днём для абітурыентаў, якія па аб’ектыўных абставінах не змаглі прайсці ЦТ у асноўны дзень).
Усяго па Брэсцкай вобласці ва ўстановах адукацыі, вызначаных пунктамі для правядзення ЦТ, абітурыентамі выканана 36368 тэстаў, у тым ліку ў рэзервовыя дні – 137. Яўка для праходжання тэстаў склала 95 працэнтаў. У параўнанні з 2019 годам колькасць тэстаў, выкананых абітурыентамі, зменшылася на 6748.
Кантроль за правядзеннем цэнтралізаванага тэсціравання ажыццяўляўся на ўсіх этапах: у прысутнасці супрацоўнікаў Камітэта дзяржкантролю ажыццяўлялася атрыманне экзаменацыйных матэрыялаў ад прадстаўнікоў спецыяльнай сувязі, перадача іх у аўдыторыі, у якіх праводзілася ЦТ, перадача выкананых тэстаў у РІКВ. Акрамя таго, у кожнай аўдыторыі, у якой праводзілася ЦТ, знаходзіліся прадстаўнікі камісій па кантролі.
Асаблівая ўвага ўдзялялася выкананню абумоўленых эпідэміялагічнай сі-туацыяй патрабаванняў па забеспячэнні бяспечнага прыбыцця абітурыентаў у пунктах тэсціравання (рассадка абітурыентаў на адлегласці не менш за адзін метр, абмежаванне колькасці абітурыентаў у аўдыторыі, наяўнасці антысептычных сродкаў у пунктах тэсціравання і інш).
У цэлым па Брэсцкай вобласці выпадкаў выдалення ўдзельнікаў цэнтралізаванага тэсціравання за выкарыстанне мабільных тэлефонаў і іншых сродкаў прыёму-перадачы інфармацыі не было.
Па стане здароўя не змаглі завяршыць выкананне тэстаў пяць абітурыентаў. Ім было прадастаўлена права прыняць удзел у ЦТ у рэзервовыя дні.
Кантроль за ходам уступнай кампаніі працягваецца на этапах прадастаўлення абітурыентамі дакументаў у прыёмныя камісіі ўстаноў адукацыі, здачы ўнутраных уступных іспытаў, конкурснага адбору і залічэння студэнтаў, навучэнцаў у кожнай з устаноў вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
Завершыцца дзейнасць камісіі па кантролі пасля прадастаўлення (да 19 жніўня) у дзяржкамісію справаздачы аб выніках работы з унясеннем пры неабходнасці прапаноў па далейшым удасканаленні парадку правядзення ўступных іспытаў.

На перыяд правядзення ўступнай кампаніі працуюць тэлефоны гарачай лініі Брэсцкай абласной камісіі па кантролі за ходам уступных іспытаў (Камітэт дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці): у г. Брэсце – 8-0162-21-18-76, 21-18-94; у г. Баранавічы – 8-0163-64-06-20; у г. Пінску – 8-0165-32-26-22.
Усе звароты, якія тычацца пытанняў уступнай кампаніі, будуць аб’ектыўна і аператыўна разгледжаны.

КДК Брэсцкай вобласці.

ФАКТ

Прымаць дакументы ВНУ пачалі з 25 ліпеня. Унутраныя ўступныя іспыты пройдуць з 1 па 6 жніўня. Залічэнне на бюджэт плануецца завяршыць 11 жніўня. Затым пры неабходнасці і наяўнасці вакантных месцаў з 12 па 14 жніўня будзе праведзены дадатковы набор на бюджэтную форму. Прыём на платную форму будзе прадаўжацца па 15 жніўня, залічэнне – па 17 жніўня.