Памятка выбаршчыка. 9 жніўня – выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

۷ У дзень выбараў участкі для галасавання працуюць з 8 да 20 гадзін.
۷ З 4 па 8 жніўня ўключна можна прыйсці на выбарчы ўчастак і прагаласаваць датэрмінова. Участковыя камісіі ў гэтыя дні працуюць з 10 да 14 і з 16 да 19 гадзін.
۷Бюлетэнь для галасавання выдаецца выбаршчыку, уключанаму ў спісы, пасля прад’яўлення пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або іншых дакументаў: ваеннага білета (для ваеннаслужачых тэрміновай службы), службовага пасведчання дзяржслужачага, вадзіцельскага пасведчання, пенсійнага пасведчання ці пасведчання інваліда (пры наяўнасці ў іх фатаграфіі), студэнцкага білета, а таксама даведкі органаў унутраных спраў (для грамадзян, якія страцілі пашпарт).
Пры атрыманні бюлетэня выбаршчык распісваецца ў адпаведнай графе спіса выбаршчыкаў.
۷ Бюлетэнь запаўняецца галасуючым у кабіне або пакоі для тайнага галасавання.
۷ Кожны выбаршчык галасуе асабіста, галасаванне за іншых асоб не дапускаецца.
۷ Калі выбаршчык па стане здароўя або па іншых уважлівых прычынах не зможа ў дзень выбараў прыйсці ў памяшканне для галасавання, ён мае права пісьмова або вусна звярнуцца ў адпаведную ўчастковую камісію з просьбай арганізаваць галасаванне па месцы яго знаходжання. Выбаршчык можа перадаць такую просьбу ва ўчастковую камісію пры садзейнічанні іншых асоб, напрыклад, сваякоў, суседзяў. Зрабіць гэта трэба не пазней за 18 гадзін 9 жніўня (не пазней чым за дзве гадзіны да заканчэння часу галасавання).
Афіцыйнага пацвярджэння прычын немагчымасці прыйсці ў памяшканне для галасавання не патрабуецца.