Характар – сталёвы. Які б від транспарту не з’яўляўся, чыгунка працягвае жыццё

Які б від транспарту не з’яўляўся, чыгунка працягвае жыццё і мае пастаянных прыхільнікаў сваіх паслуг. Нават падчас эпідэміі каранавірус не збіў цягнікі са шляху – працавалі без збояў.


Дзяжурная па станцыі Алена Яўсеня і білетны касір Анастасія Рубанава 


У маштабах вялікіх чыгуначных вузлоў станцыя «Ляхавічы» Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі  – невялікая кропка. Для ляхавічан і гасцей райцэнтра – зручная магчымасць перамяшчэння з аднаго населенага пункта ў другі. Аўтобус не даставіць з Баранавічаў у райцэнтр ў гадзіну ночы, а ў чыгуначным графіку такі варыянт прадугледжаны. Хутка і камфортна. За суткі ляхавіцкім напрамкам ідуць 18 рэгіянальных і пасажырскіх цягнікоў.
Калектыў станцыі, на чале якога амаль пятнаццаць гадоў Ігар Куніцкі, – 11 чалавек: дзяжурныя, білетныя касіры, прыёмшчык груза і багажу, станцыйны рабочы. Усе як адзін спраўляюцца са сваімі прафесійнымі абавязкамі выдатна. Пасажыры адзначаюць ветлівае абслугоўванне персаналу станцыі і створаную тут асаблівую ўтульнасць – тэрыторыя выдзяляецца добраўпарадкаваннем і чысцінёй. Сярод работнікаў-прафесіяналаў, якія заўтра адзначаць прафесійнае свята, – дзяжурная па станцыі Алена Яўсеня і білетны касір Анастасія Рубанава (на здымку).
Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.