Высокі старт і сярэбраны фініш. Ляхавічанка стала стала віцэ-чэмпіёнкай краіны

Таццяна Смірнова (злева) з калегамі па п’едэстале.

У мінулую нядзелю завяршыўся адкрыты чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы. Доўгачаканае спаборніцтва, якое на працягу трох дзён трымала ў тонусе спартсменаў, трэнераў, балельшчыкаў ля экранаў тэлевізараў і тых, хто назіраў за падзеямі з трыбуны сталічнага стадыёна «Дынама». Раней мы паведамлялі, што да ўдзелу чэмпіянаце краіны «адабралася» ўраджэнка Ляхавіч Таццяна Смірнова. 31 ліпеня прыйшло новае, «сярэбранай» вартасці паведамленне: у бегу на дыстанцыі 3 тысячы метраў з перашкодамі Таццяна паказала другі вынік – стала віцэ-чэмпіёнкай краіны.
Вынік нашай віцэ-чэмпіёнкі, якая выступала ў складзе зборнай вобласці – 11 мінут 17,2 секунды. У агульнакамандным заліку чэмпіянату бронзу ўзялі спартсмены Брэстчыны. Першымі настаўнікамі Таццяны Смірновай з’яўляюцца трэнеры-выкладчыкі СДЮШАР раёна Алена Ульянава і Андрэй Іванюценка. Зараз спартсменку «вядзе» Леанід Зубрыцкі.
Іван КАВАЛЕНКА.
Фота з сайта БФЛА.