Працай славяцца. Лепшыя ў Ляхавіцкім раёне на ўборцы ўраджаю-2020

Лепшыя гаспадаркі на ўборцы збожжавых (па стане на 7 жніўня)
ААТ «Жарабковічы» (дырэктар Антон БУЛАТЫ) – убрана 69,7 працэнта да плана, ураджайнасць – 72,3 ц/га.
СВК «Ляхавіцкі» (старшыня Іван ВІТКО) – убрана 95,6 працэнта да плана, ураджайнасць – 50,2 ц/га.
ДП «Нача» (дырэктар Мікалай ТАРЛЮК) – убрана 77,8 працэнта да плана, ураджайнасць – 46,8 ц/га.

Лепшыя гаспадаркі на ўборцы рапсу (па стане на 7 жніўня)
ЗАТ «Белпрампрыбор» (дырэктар Віталій ГАЎРЫЛАЎ) – убрана 100 працэнтаў да плана, ураджайнасць – 36,4 ц/га.
ДП «Нача» (дырэктар Мікалай ТАРЛЮК) – убрана 100 працэнтаў да плана, ураджайнасць – 36,3 ц/га.
ААТ «Жарабковічы» (дырэктар Антон БУЛАТЫ) – убрана 100 працэнтаў да плана, ураджайнасць – 35,9 ц/га.

Лепшыя камбайнеры на жніве (па стане на 7 жніўня)
Павел КАНЦЭЛЯРЧЫК (ён жа лепшы сярод маладых камбайнераў) з ЗТАА «БелДан», які на камбайне «Нью Холанд 80/80» убраў 523,7 га і намалаціў 1800,4 тоны збожжа.
Віктар Клемяня і Сяргей Зянько з ААТ «Жарабковічы», якія на камбайне CF-80 убралі 182,5 га і намалацілі 1400,7 тоны збожжа.
Эдуард ЧАЛЯДКА і Уладзіслаў Падгурскі з ДП «Нача», якія на камбайне «КЗС-1218» убралі 298,4 га і намалацілі 1395,7 тоны збожжа.

Лепшыя маладыя камбайнеры на жніве (па стане на 7 жніўня)
Раман УСЦІНАЎ з ЗТАА «БелДан», які на камбайне «Нью Холанд 60/90» убраў 366,4 га і намалаціў 1339,3 тоны збожжа.
Уладзіслаў КУПРЫШ і Яўгеній КОКТЫШ з ДП «Нача», якія на камбайне «КЗС-1218» убралі 270,8 га і намалацілі 1238,1 тоны збожжа.

Лепшыя вадзіцелі на адвозцы збожжа
Юрый ПРЫШЧЭПА з ААТ «Жарабковічы», які на аўтамабілі «МАЗ-6501А8» перавёз 1799,3 тоны збожжа.
Ігар КАЎРОЎСКІ з ААТ «Жарабковічы», які на аўтамабілі «МАЗ-6501А8» перавёз 1788,8 тоны збожжа.
Сяргей ВЕЙКНІС (ён жа лепшы сярод маладых вадзіцеляў) з ААТ «Жарабковічы», які на аўтамабілі «МАЗ-6501А8» перавёз 1786,7 тоны збожжа.

Лепшыя маладыя вадзіцелі на адвозцы збожжа
Андрэй КАЛЯСІНСКІ з ЗТАА «БелДан», які на трактары Case Magnum 335+BASTRUP перавёз 1757,2 тоны збожжа.
Арцём ЧАРКАС з ААТ «Жарабковічы», які на аўтамабілі «МАЗ-6501А8» перавёз 1291,1 тоны збожжа.

Лепшыя сямейныя экіпажы сярод камбайнераў
Ігар ВАСІЛЕВІЧ і Аляксандр ВАСІЛЕВІЧ з ААТ «Жарабковічы», якія на камбайне «Ліда-1300» убралі 99,7 га і намалацілі 762,8 тоны збожжа.
Сяргей КАРАЛЁЎ і Анастасія КАРАЛЁВА з ААТ «Жарабковічы», якія на камбайне «КЗС-10» убралі 90,8 га і намалацілі 704,9 тоны збожжа.
Генадзій ГРАБЛЮК і Вадзім ГРАБЛЮК з СВК «Ляхавіцкі», якія на камбайне «Джон Дзір» убралі 145 га і намалацілі 689 тон збожжа.

Лепшыя на зернеачышчальна-сушыльных комплексах
Андрэй СВІНАБУРКА і Мікалай ЗАНЬКО з ААТ «Жарабковічы», якія на М-819 перапрацавалі 3350,8 тоны збожжа.
Анатолій ГЕРАСІМОВІЧ і Леанід ЮНІК з СВК «Ляхавіцкі», якія на М-819 перапрацавалі 3013 тон збожжа.
Аляксандр ЛОЙКА і Валерый ТАРАНДА з ААТ «Жарабковічы», якія на М-819 перапрацавалі 2952,1 тоны збожжа.

Па інфармацыі райсельгасхарчу.