Дарагія жанчыны!

Ва ўнісон з вясной «гучыць» настрой салісткі народнай эстраднай групы «Пачатак» Валерыі Валынец.

Ад усёй душы віншуем вас з вашым цудоўным вясновым святам!
Ва ўсе часы жанчына была ўвасабленнем жыцця, сімвалам Радзімы, добрым пачаткам роду чалавечага. Побач з радаснай, мудрай жанчынай шчаслівая яе сям’я, мацнейшая Айчына, прыгажэйшая зямля.
Прырода надзяліла вас светлай прыгажосцю і невычарпальнай энергіяй, душэўнай пяшчотай і беззапаветнай адданасцю, жыццёвай мудрасцю і бязмежным цярпеннем. Ваш пяшчотны клопат пра дом робіць яго самым лепшым месцам на зямлі для ўсіх вашых родных. Вы ствараеце радасць, утульнасць і цяпло.
І ў рабоце жанчыны праяўляюць лепшыя свае якасці. Творчы падыход, ініцыятыўнасць, увага да лю-дзей дапамагаюць вам дабівацца вялікіх поспехаў.
Мілыя жанчыны!
Дзякуй вам за мудрасць, высакароднасць, любоў і натхненне! Няхай заўсёды побач будзе надзейнае мужчынскае плячо, у доме пануюць мір і дастатак, дзеці і ўнукі растуць здаровымі і радуюць вас сваімі поспехамі.
З цудоўным святам, дарагія нашы жанчыны!

РАЁННЫ  ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.                                                    РАЁННЫ САВЕТ   ДЭПУТАТАЎ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *