Подробности ДТП в Ляховичах на улице Ленина


У суботу, 8 жніўня, вечарам у Ляхавічах па вуліцы Леніна адбылося ДТЗ. Аўтамабіль «Хундай» імчаў з цэнтра горада ў напрамку Баранавічаў, калі вадзіцель не справіўся з кіраваннем, не ўлічыў стан тармазной сістэмы і знёс стойку святлафора, урэзаўся ў асвятляльную мачту.
У аварыі ніхто не пацярпеў, машына атрымала механічныя пашкоджанні.
Супрацоўнікі АДАІ ўстанавілі, што ляхавічанін 1989 г.н. сеў за руль, не маючы правоў на кіраванне транспартным сродкам. Да таго, медыцынскі агляд паказаў у яго крыві 1,28 праміле алкаголю. Машына дастаўлена на штрафстаянку.
Сесці за руль вінаваты ў аварыі зможа толькі праз тры гады – на такі тэрмін пазбаўляюць правоў за кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане. Давядзецца заплаціць і штраф ад 50 да 100 БВ. Штраф за тое, што знаходзіўся за рулём без вадзіцельскага пасведчання, складзе ад пяці да 20 БВ. Ляхавічаніну неабходна кампенсаваць і страты, якія ён нанёс вулічнаму абсталяванню.
АДАІ нагадвае вадзіцелям пра неабходнасць захавання скораснага рэжыму і пра тое, што п’яны за рулём – патэнцыяльны забойца.
Аляксандр АНІКЕВІЧ,
старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.