Нараджэнне пасярод лета.На Ляхавіччыне ў другі летні месяц нарадзіліся дзевяць дзяўчынак і шэсць хлопчыкаў

На Ляхавіччыне ў другі летні месяц нарадзіліся дзевяць дзяўчынак і шэсць хлопчыкаў. У чатырох сем’ях гэта першынец, другое дзіця зарэгістравана ў трох сем’ях. Начальнік аддзела загса райвыканкама Вольга Новік расказала «ЛВ», што статус мнагадзетных у ліпені атрымалі пяць сем’яў, а ў некаторых – нарадзілася чацвёртае, шостае і восьмае дзеці.

Самым дужым малышом ліпеня стаў Мацвей, вага якога пры нараджэнні склала 4210 грамаў, а рост 55 сантыметраў. У таты і мамы ён стаў трэцім дзіцём.
Нованароджаных дзяў-чынак назвалі Аляксандрай, Сафіяй, Тамарай, сустракаліся і больш экзатычныя імёны: Эмілія, Мілана і Тэона. Сярод хлоп-чыкаў у ліпені папулярныя Міхаіл, Раман, Багдан, Даніл і іншыя.
Сярэдні ўзрост бацькоў у сярэдзіне лета – 28 гадоў, мамамі станавіліся і ў 36 гадоў.
У ліпені сем пар заключылі шлюб, шэсць з іх зарэгістраваны ў аддзеле загса райвыканкама. Сярэдні ўзрост жаніхоў склаў 38 гадоў, нявест – 37. Знайшлі адзін аднаго і 62-гадовы жаніх і 68-гадовая нявеста. Дарэчы, сярод тых, хто выходзіў замуж, была і грамадзянка Расійскай Федэрацыі.
Супрацоўнікі аддзела загса парам, у якіх сямейны стаж дасягае юбілею, адпраўляюць віншавальныя паштоўкі, ушаноўваюць на святах вёскі. Так, нядаўна сардэчныя пажаданні атрымалі ляхавічане, якія разам пражылі 40 гадоў. Для такіх землякоў у загсе могуць арганізаваць урачыстую рэгістрацыю падзеі.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.