Адносіны згодна еўрапратакола. У Ляхавічах на перакрыжаванні не раз’ехаліся аўтамабілі

11 жніўня ў 10 гадзін у Ляхавічах вадзіцель аўтамабіля “Форд”, рухаючыся па вуліцы Юбілейнай ў напрамку Леніна на перакрыжаванні Леніна- Юілейная-Кальцавая, не саступіў дарогу “фальксвагену”, які ехаў з боку Русінавічаў у цэнтр горада (па галоўнай дарозе). У ДТЗ ніхто не пацярпеў, аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні. Вадзіцелі – ляхавічанін і жыхар раёна былі цвярозыя, мелі дакументы на права ваджэння.


Калі супрацоўнікі АДАІ прыбылі на месца аварыі, пацярпелы і вінаваты ў ДТЗ вырашылі разбірацца паміж сабой па еўрапратаколу (гэта магчымасць хуткага афармлення ДТЗ без чакання, а таксама даволі хуткае атрыманне страхавых выплат). Не кожнае ДТЗ можна аформіць самастойна. Маюцца некаторыя нюансы. Пашкоджанні не павінны перавышаць 800 еўра і ў аварыі ўдзельнічаюць два аўтамабілі, няма загінуўшых і пацярпелых. Абодва вадзіцелі маюць права на кіраванне транспартнымі сродкамі адпаведнай катэгорыі, дагавор абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці. Важная акалічнасць – ва ўдзельнікаў ДТЗ адсутнічаюць рознагалоссі адносна абставін і прычын здарэння, а таксама нанесеных аўтамабілям пашкоджанняў, яны не прад’яўляюць прэтэнзій да стану адзін аднаго. Пасля афармлення ДТЗ, абодва ўдзельнікі могуць пакінуць месца здарэння.
На працягу пяці рабочых дзён пацярпелы павінен звярнуцца альбо ў страхавую кампанію вінаватага, альбо ў тую, дзе быў аформлены яго дагавор страхавання.
Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.