Любіць сваю Радзіму. Пра гэта гаварылася ў Пасланні

Любіць сваю Радзіму – гэтаму вучылі яшчэ маё пакаленне, гэтаму вучым сёння нашых рабят і, упэўнена, будзем самааддана рабіць гэта і заўтра. Сёлета выпускнікі ў нашым раёне на апошніх званках, у дзень атрымання атэстатаў садзілі на школьных тэрыторыях кветкі, дэкаратыўныя расліны. Такім чынам яны шчыра дзякавалі сваёй малой радзіме, бацькам, настаўнікам, усім тым, хто суправаджаў іх на маршруце дзяцінства-юнацтва.
У Пасланні да беларускага народа і Нацыянальнага сходу Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што мы, педагогі, павінны памятаць і пра выхаваўчую ролю адукацыі. Важнасць гэтага бясспрэчна. Адукацыйны працэс немагчымы без выхавання, якім павінен быць прасякнуты кожны момант урока і мерапрыемства. Выхаванне патрыятызму, любві да Радзімы, фарміраванне маральных якасцяў пачынаем і з першых крокаў па школьнай тэрыторыі. Гэтаму спрыяюць і яе афармленне, у якім, у тым ліку, прымаюць удзел і самі навучэнцы. Зробленае ўласнымі рукамі набывае большую каштоўнасць, а таксама асэнсаванне значэння ўкладу не толькі ў сваё заўтра, але і ў працвітанне Айчыны.
Час дэманструе патрэбу ў граматных, ініцыятыўных і энергічных юнаках і дзяўчатах. На гэта мы накіроўваем сваіх юных землякоў усе 11 гадоў навучання, арганізоўваем факультатывы і гурткі рознай накіраванасці, супрацоўнічаем з установамі вышэйшай адукацыі, запрашаем у школы выпускнікоў, якія дабіліся прафесійных поспехаў і г.д. Не буду ўдавацца ў дэталі, адзначу толькі карысны плюс у жыцці і пры паступленні ў навучальныя ўстановы аграрных, спартыўных і педа-гагічных класаў. Адным словам, выкарыстоўваем усе магчымасці для эфектыўнай арганізацыі практыкаарыентаванага навучальнага працэсу, каб кожны, хто жадае і мае здольнасці, мог атрымаць якасную прафесійную адукацыю.
На гэтым Прэзідэнт асабліва засяроджваў увагу прысутных у Палацы Рэспублікі падчас штогадовага Паслання.
Асобна пра дзяржаўную падтрымку моладзі. Сёння створаны такія ўмовы для развіцця, раскрыцця патэн- цыялу маладых, што толькі старайся і ідзі наперад. Галоўнае, каб маладое пакаленне цаніла дзяржаўны клопат, імкнулася да ўдасканалення і прымнажала зробленае на карысць краіны.
Святлана ЯКУБОЎСКАЯ, начальнік аддзела
па адукацыі райвыканкама.