Працай славяцца. Лепшыя на жніве-2020 у Ляхавіцкім раёне

Лепшыя гаспадаркі на ўборцы збожжавых (па стане на 14 жніўня)
ААТ «Жарабковічы» (дырэктар Антон БУЛАТЫ) – убрана 96,7 працэнта да плана, ураджайнасць – 65,9 ц/га.
СВК «Ляхавіцкі» (старшыня Іван ВІТКО) – убрана 100 працэнтаў да плана, ураджайнасць – 49,2 ц/га.
ДП «Нача» (дырэктар Мікалай ТАРЛЮК) – убрана 100 працэнтаў да плана, ураджайнасць – 44,9 ц/га.

Лепшыя гаспадаркі на ўборцы рапсу
(па стане на 14 жніўня)
ЗАТ «Белпрампрыбор» (дырэктар Віталій ГАЎРЫЛАЎ) – убрана 100 працэнтаў да плана, ураджайнасць – 36,4 ц/га.
ДП «Нача» (дырэктар Мікалай ТАРЛЮК) – убрана 100 працэнтаў да плана, ураджайнасць – 36,3 ц/га.
ААТ «Жарабковічы» (дырэктар Антон БУЛАТЫ) – убрана 100 працэнтаў да плана, ураджайнасць – 35,9 ц/га.

Лепшыя камбайнеры на жніве
(па стане на 14 жніўня)
Віктар Клемяня і Сяргей Зянько з ААТ «Жарабковічы», якія на камбайне CF-80 убралі 309,2 га і намалацілі 2007 тон збожжа.
Андрэй ДЗЯНІШЧЫК і Павел БУЛАТЫ з ААТ «Жарабковічы», якія на камбайне «КЗС-1218» убралі 312,1 га і намалацілі 2005,4 тоны збожжа.
Павел КАНЦЭЛЯРЧЫК (ён жа лепшы сярод маладых камбайнераў) з ЗТАА «БелДан», які на камбайне «Нью Холанд 80/80» убраў 530,6 га і намалаціў 1829,6 тоны збожжа.

Лепшыя маладыя камбайнеры на жніве
(па стане на 14 жніўня)
Георгій ЖУК і Уладзімір БАЎТРУКЕВІЧ з ААТ «Жарабковічы», якія на камбайне «КЗС-1218» убралі 244,9 га і намалацілі 1567,3 тоны збожжа.
Уладзіслаў КУПРЫШ і Яўгеній КОКТЫШ з ДП «Нача», якія на камбайне «КЗС-1218» убралі 335,2 га і намалацілі 1508,2 тоны збожжа.

Лепшыя вадзіцелі на адвозцы збожжа
Сяргей ВЕЙКНІС (ён жа лепшы сярод маладых вадзіцеляў) з ААТ «Жарабковічы», які на аўтамабілі «МАЗ-6501А8» перавёз 2663,3 тоны збожжа.
Ігар КАЎРОЎСКІ з ААТ «Жарабковічы», які на аўтамабілі «МАЗ-6501А8» перавёз 2563,2 тоны збожжа.
Міхаіл ПРАНЕВІЧ з ААТ «Жарабковічы», які на аўтамабілі «МАЗ-6501А8» перавёз 2486,2 тоны збожжа.

Лепшыя маладыя вадзіцелі на адвозцы збожжа
Андрэй КАЛЯСІНСКІ з ЗТАА «БелДан», які на трактары Case Magnum 335+BASTRUP перавёз 2207 тон збожжа.
Арцём ЧАРКАС з ААТ «Жарабковічы», які на аўтамабілі «МАЗ-6501А8» перавёз 1929,7 тоны збожжа.

Лепшыя сямейныя экіпажы сярод камбайнераў
Ігар ВАСІЛЕВІЧ і Аляксандр ВАСІЛЕВІЧ з ААТ «Жарабковічы», якія на камбайне «Ліда-1300» убралі 175,5 га і намалацілі 1113,9 тоны збожжа.
Юрый БУБЕН і Ягор БУБЕН з ААТ «Шлях новы», якія на камбайне «КЗС-1218» убралі 238,9 га і намалацілі 1049,7 тоны збожжа.
Сяргей КАРАЛЁЎ і Анастасія КАРАЛЁВА з ААТ «Жарабковічы», якія на камбайне «КЗС-10» убралі 143,4 га і намалацілі 968,6 тоны збожжа.

Лепшыя на зернеачышчальна-сушыльных
комплексах
Андрэй СВІНАБУРКА і Мікалай ЗАНЬКО з ААТ «Жарабковічы», якія на М-819 перапрацавалі 4500 тон збожжа.
Віктар ЛОЙКА і Аляксандр ПІЛЕЦКІ з ААТ «Жарабковічы», якія на М-819 перапрацавалі 4260,5 тоны збожжа.
Аляксандр ЛОЙКА і Валерый ТАРАНДА з ААТ «Жарабковічы», якія на М-819 перапрацавалі 3710,7 тоны збожжа.

Па інфармацыі райсельгасхарчу.