Здаровага апетыту! 15 жніўня – Сусветны дзень здаровага харчавання

Правільнае або рацыянальнае харчаванне – гэта такое харчаванне, якое забяспечвае ўмацаванне і паляпшэнне здароўя, фізічных і духоўных сіл чалавека, папярэджанне і лячэнне захворванняў. Адным словам, правільнае харчаванне – гэта здаровае харчаванне.
Правільнае харчаванне здольна падарыць нам здароўе, даўгалецце і прыгажосць. У арганізм рэгулярна ў неабходнай колькасці і аптымальных суадносінах павінны паступаць многія пажыўныя рэчывы – бялкі, вугляводы, тлушчы, вада, мінераль-ныя рэчывы, вітаміны. А недахоп, як і лішак пажыўных элементаў становяцца прычынай спачатку часовых нязручнасцяў, потым крыніцай развіцця захворванняў, фактарам дачаснага старэння і ранняй смерці. Так, дэфіцыт вітамінаў уплывае на здароўе, розум і маладосць значна больш, чым шэраг іншых прычын. У аснове большасці захворванняў ляжыць недахоп якога-небудзь вітаміну. Нездавальняючая колькасць мінеральных рэчываў прадстаўляе сабой асноўны механізм старэння арганізма, як і працэс абязводжвання.

Правільнае харчаванне – гэта не толькі кантроль калорый і бясконцыя дыеты, але і паўнацэнны рацыён, у якім павінны прысутнічаць усе неабходныя прадукты: мяса, злакі, малочныя прадукты, фрукты.
Пазбягаць трэба толькі «шкодных» булачак, шакаладак, салодкіх газіровак.

Галоўныя правілы здаровага і правільнага харчавання✓ Скараціць тлушчы жывёльнага паходжання.✓ Павялічыць у рацыёне прадукты, багатыя насычанымі тлушчавымі кіслотамі, такімі як Амега-3 (чырвоная рыба, алеі, арэхі).✓ Ужываць прадукты, якія ўтрымліваюць клятчатку (злакі, агародніну, фрукты, сухафрукты).

 Ужываць свежапрыгатаваныя стравы.✓ Не смажыць на сметанковым масле і поўнасцю ліквідаваць з рацыёну маргарын.✓ Адмовіцца ад празмерна салёных прадуктаў.✓ Замест малака ўжываць малочна-кіслыя прадукты (кефір, ёгурт, ражанку).✓ Мяса, рыбу і птушку ўжываць свежапрыгатаванымі і толькі з зяленівам і агароднінай (пятрушкай, сельдэрэем, кропам, салатай, зялёнай цыбуляй, капустай і г. д.).✓ Кожны дзень ужываць салат са свежай агародніны або фруктовы салат.

Каб выконваць правілы здаровага харчавання, неабходна абмежаваць наступныя прадукты: цукар, саленні, вэнджаніну, смажаныя стравы, свініну, вырабы са здобнага цеста, кансервы і кансерваваныя прадукты.

Канешне, поўная адмова ад «шкодных» прадуктаў патрабуе вялікага напружання волі, і не факт, што намаганні будуць апраўданы: калі дрэнны настрой падыме кавалачак торта – нічога страшнага. Стрэс для арганізма намнога небяспечней, чым пірожнае, якое дапаможа з ім справіцца.

Не забывайце пра кашы. Яны галоўны «здаровы» прадукт, з якога лепей пачаць раніцу: гэта і смачна, і карысна. У злаках шмат клятчаткі, якая неабходна для правільнага стрававання, мінералаў і вітамінаў групы В, якія падтрымліваюць нервовую сістэму. Ва ўмовах пастаянных стрэсаў каша – лепшае заспакаяльнае. Злакі – «доўгія» вугляводы, іменна яны забяспечаць арганізму сытасць і энергію да абеду.

Харчуйцеся правільна, і вынікі не заставяць сябе чакаць.

Марыя ДАНІЛЬЧЫК, фельчар-валеолаг Ляхавіцкага райЦГіЭ.