У мінулую пятніцу ў Ляхавічах працаваў памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь—інспектар па Брэсцкай вобласці

У мінулую пятніцу ў Ляхавічах працаваў памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь—інспектар па Брэсцкай вобласці Анатолій Мечыслававіч Маркевіч. Спачатку ён правёў прамую тэлефонную лінію для жыхароў нашага раёна. Хвалюючыя іх пытанні задалі пяць чалавек.
Потым Анатолій Мечыслававіч правёў асабісты прыём грамадзян, на які запісаліся 10 жыхароў Ляхавіччыны. Узнятыя праблемы датычыліся атрымання жылля, працаўладкавання, газіфікацыі, рамонту дарог.