Працай славяцца. Лепшыя на жніве-2020 у Ляхавіцкім раёне

Лепшыя камбайнеры на жніве  (па стане на 18 жніўня)

Павел КАНЦЭЛЯРЧЫК (ён жа лепшы сярод маладых камбайнераў) з ЗТАА «БелДан», які на камбайне «Нью Холанд 80/80» убраў 631,4 га і намалаціў 2097,8 тоны збожжа.

Андрэй ДЗЯНІШЧЫК і Павел БУЛАТЫ з ААТ «Жарабковічы», якія на камбайне «КЗС-1218» убралі 339,1 га і намалацілі 2085,3 тоны збожжа.

Віктар Клемяня і Сяргей Зянько з ААТ «Жарабковічы», якія на камбайне CF-80 убралі 321,3 га і намалацілі 2031 тону збожжа.

Лепшыя маладыя камбайнеры на жніве

Георгій ЖУК і Уладзімір БАЎТРУКЕВІЧ з ААТ «Жараб- ковічы», якія на камбайне «КЗС-1218» убралі 244,9 га і намалацілі 1567,3 тоны збожжа.

Уладзіслаў КУПРЫШ і Яўгеній КОКТЫШ з ДП «Нача», якія на камбайне «КЗС-1218» убралі 335,2 га і намалацілі 1508,2 тоны збожжа.

Лепшыя вадзіцелі на адвозцы збожжа

Сяргей ВЕЙКНІС (ён жа лепшы сярод маладых вадзіцеляў) з ААТ «Жарабковічы», які на аўтамабілі «МАЗ-6501А8» перавёз 2663,3 тоны збожжа.

Ігар КАЎРОЎСКІ з ААТ «Жарабковічы», які на аўтамабілі «МАЗ-6501А8» перавёз 2660 тон збожжа.

Міхаіл ПРАНЕВІЧ з ААТ «Жарабковічы», які на аўтамабілі «МАЗ-6501А8» перавёз 2652,7 тоны збожжа.

Лепшыя маладыя вадзіцелі на адвозцы збожжа

Андрэй КАЛЯСІНСКІ з ЗТАА «БелДан», які на трактары Case Magnum 335+BASTRUP перавёз 2633,3 тоны збожжа.

Арцём ЧАРКАС з ААТ «Жарабковічы», які на аўтамабілі «МАЗ-6501А8» перавёз 1929,7 тоны збожжа.

Лепшыя сямейныя экіпажы сярод камбайнераў

Ігар ВАСІЛЕВІЧ і Аляксандр ВАСІЛЕВІЧ з ААТ «Жараб-ковічы», якія на камбайне «Ліда-1300» убралі 180,4 га і намалацілі 1123,7 тоны збожжа.

Юрый БУБЕН і Ягор БУБЕН з ААТ «Шлях новы», якія на камбайне «КЗС-1218» убралі 249,3 га і намалацілі 1118,9 тоны збожжа.

Сяргей КАРАЛЁЎ і Анастасія КАРАЛЁВА з ААТ «Жарабковічы», якія на камбайне «КЗС-10» убралі 158,1 га і намалацілі 1004,3 тоны збожжа.

Лепшыя на зернеачышчальна-сушыльных  комплексах

Андрэй СВІНАБУРКА і Мікалай ЗАНЬКО з ААТ «Жарабковічы», якія на М-819 перапрацавалі 4590,8 тоны збожжа.

Віктар ЛОЙКА і Аляксандр ПІЛЕЦКІ з ААТ «Жарабковічы», якія на М-819 перапрацавалі 4260,5 тоны збожжа.

Аляксандр ЛОЙКА і Валерый ТАРАНДА з ААТ «Жарабковічы», якія на М-819 перапрацавалі 3710,7 тоны збожжа.

Па інфармацыі райсельгасхарчу.