Рашэнні павінны быць узважанымі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 жніўня наведаў Мінскі завод колавых цягачоў. Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання МЗКЦ удзяліў шмат часу размове з работнікамі прадпрыемства, адкрыта адказаў на іх вострыя пытанні адносна абстаноўкі ў краіне, расказаў, да чаго ў далейшым могуць прывесці неабдуманыя дзеянні і празмерная палітызацыя.

Размаўляючы з працоўным калектывам, Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі правялі выбары і іншых выбараў не будзе: «Ніколі вы ад мяне не дачакаецеся, каб я пад націскам нешта зрабіў. Іх (выбараў. – Заўвага) не будзе. Таму што не будзе ні МЗКЦ, ні МАЗа, ні БЕЛАЗа, за паўгода мы знішчым усё. Выбары не садзейнічаюць нармальнай абстаноўцы. Прытым мноства праблем цяпер».

Аляксандр Лукашэнка пад-крэсліў, што на правакацыі і парушэнне грамадскага парадку бу-дзе адпаведны адказ. Ён звярнуў увагу, што многія затрыманыя ўдзельнікі масавых беспарадкаў мэтанакіравана планавалі і ўчынялі такія дзеянні, прычым яшчэ ў дзень выбараў, да закрыцця ўчасткаў для галасавання. Многія з іх, як высветлілася, былі ў стане алкагольнага ап’янення або пад уздзеяннем наркатычных сродкаў.

«Я разумею, што многія напружаны сітуацыяй, якая склалася на вуліцах, што там было насілле і гэтак далей, і да таго падобнае. Адказваю вам і на гэта пытанне. Патрэбна была падстава для таго, каб вы крычалі: «Сыходзь!». Добрая падстава. Хоць не без таго, вы ведаеце, што я даручыў разабрацца з кожным фактам. Не без таго, што нехта трапіў пад гэту раздачу», – заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама звярнуў увагу, што сілавыя дзеянні сталі выні-кам правакацый з боку некаторых удзельнікаў вулічных беспарадкаў, а аднаму з права-ахоўнікаў наогул зламалі пазваночнік. «На правакацыі будзем адказваць адпаведным чынам, – падкрэсліў беларускі лідар. – Супакойцеся. Калі ў кагосьці ёсць дзеці, вазьміце галаву ў рукі і зразумейце, што ніколі ваенны чалавек вам не даруе, калі вы яго б’яце ў спіну на аўтамабілі. Я прасіў да гэтых падзей: не правакуйце іх. Яны будуць абараняць свае сем’і, на якія сёння ідзе націск праз сацыяльныя сеткі».

Прэзідэнт падкрэсліў, што дзеючая ўлада не зацікаўлена ў дэстабілізацыі абстаноўкі ў краіне, гэта было ініцыявана іншымі асобамі.

«Яны (праціўнікі дзеючай у Беларусі ўлады. – Заўвага) лю-дзей атруцілі сацсеткамі. І ў некаторых склалася меркаванне: усё, улады няма, улада пала. Улада ніколі не падзе. Вы мяне ведаеце. А з імі мы разбяромся. Проста трэба пацярпець», – заявіў Кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама пабываў у цэхах прадпрыемства, азнаёміўся з яго работай. Затым наведаў цэхі МАЗа, якія знаходзяцца па суседстве, дзе паразмаўляў з прадстаўнікамі працоўнага калектыву і з імі таксама абмеркаваў бягучую сітуацыю.

Прэзідэнт заклікаў у цяперашняй сітуацыі прымаць узважаныя рашэнні, не абапіраючыся толькі на інфармацыю з некаторых крыніц у інтэрнэце.

БЕЛТА.