Ад разрыву з Расіяй да ўваходжання ў ЕС і НАТА

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на праведзенай нарадзе з членамі Савета бяспекі раскрытыкаваў праграму апазіцыйнага штаба, у якой пералічаны першачарговыя меры да 2021 года і доўгатэрміновыя – да 2030 года.

Кіраўнік дзяржавы даручыў ва Урадзе і Адміністрацыі Прэзідэнта на кожны пункт падрыхтаваць інфармацыю аб наступствах для краіны, калі гэта будзе рэалізавана. «Урад падрыхтуе ўсе матэрыялы, і мы потым народу даложым пра наступствы кожнага кроку», – сказаў ён.
Аляксандр Лукашэнка таксама асабіста выказаўся адносна пунктаў праграмы.

«Напрыклад, выхад з Саюзнай дзяржавы, Еўразійскага саюза, Мытнага саюза (праўда, неда-сведчаныя, такога ўжо няма – у нас Еўразійскі саюз ужо створаны ў развіццё Мытнага саюза), іншых інтэграцыйных утварэнняў, дзе дамінуе Расія. Павінен сказаць, што ні ў адной той структуры Расія не дамінуе. Трэба чытаць статутныя дакументы. Там пытанні прымаюцца кансэнсусам, і кожная краіна мае адзін голас», – сказаў Кіраўнік дзяржавы.

Таксама апазіцыя прапануе ўвесці пагранічны і мытны кантроль на граніцы з Расіяй. «Гэта значыць устанаўліваецца беларуска-расійская граніца з усімі вынікаючымі наступства- мі», – адзначыў Прэзідэнт.
«Трэцяе – забарона продажу расійскім кампаніям аб’ектаў беларускай інфраструктуры. Расійскім! Паўстае пытанне, а якім можна? Зразумела, заходнім. Мая пазіцыя і наша адназначна: мы нікому нічога не збіраемся прадаваць. Так, як было дагэтуль», – падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка выказаўся таксама адносна пункта аб вызваленні СМІ ад кантролю з боку дзяржавы. «Гэта значыць, сёння кантроль дзяржавы – гэта дрэнна, не можа быць. А вось нейкі каардынацыйны савет з нейкіх шарлатанаў будзе створаны, вось яны будуць кантраляваць СМІ. Ну, так было ва Украіне і іншых краінах, вы гэта ведаеце», – сказаў Прэзідэнт.

Акрамя таго, апазіцыя прапануе забяспечыць трансляцыю ў Беларусі тэлеканалаў Латвіі, Літвы, Польшчы і Украіны. «Яны будуць вяшчаць нам. І забарона трансляцыі ў Беларусі расійскіх тэлеканалаў. Без каментарыяў», – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

У ваеннай сферы прапануюць выйсці з АДКБ, закрыццё на тэрыторыі Беларусі расійскіх ваенных баз – вузла сувязі ў Вілейцы і радыёлакацыйнай станцыі пад Баранавічамі. Пры гэтым на нара-дзе было адзначана, што адпаведныя аб’екты нават не маюць статусу баз. «Я не разумею, а чым пагражаюць нам ваенныя базы? Гэта нават не баявыя падраздзяленні. Там – 90 працэнтаў – працуюць нашы людзі, атрымліваюць адпаведную заработную плату, – сказаў кіраўнік дзяржавы. – Выхад з АДКБ… Трэба разумець, небяс-пека ў тым, што ў нас савецкая, расійская зброя. Калі мы выйдзем з АДКБ, ды пры такой антырасійскай лініі, у нас гэта зброя ператворыцца ў хлам на працягу аднаго года», – падкрэсліў Прэзідэнт.

«Гэта зброя, савецка-расійская, усё будзе знішчана. Па стандартах НАТА патрэбны будуць вялізныя грошы для пераўзбраення арміі. Думаюць, што дадуць натаўцы. Ніхто нічога не дасць! Карачыцца будуць самі. Іх гэта не хвалюе, вы далей убачыце», – заўважыў Кіраўнік дзяржавы.
«Далей: развіццё, прытым шырокае, пагранічнай інфраструктуры на захадзе з Еўрасаюзам. Пры гэтым, як вы чулі, закрываем граніцу з Расіяй. Наступствы не цяжка прадказаць. Калі мы сёння гандлюем з Расіяй, што будзе заўтра, вы ведаеце», – звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт выказаўся і наконт увядзення так званай паўзучай забароны ў Беларусі рускай мовы. «Адкрыта не гавораць, але паўзучая забарона рускай мовы. Уводзіцца паняцце крымінальнай адказнасці за знявагу беларус-кай мовы. Слухайце, а ў нас што, факты такія былі некалі, што мы зневажалі сваю родную мову? Ніколі гэтага не было», – падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.

Кіраўнік дзяржавы даручыў ва Урадзе і Адміністрацыі Прэзідэнта на кожны пункт падрыхтаваць інфармацыю аб наступствах для краіны, калі гэта будзе рэалізавана. «Урад падрыхтуе ўсе матэрыялы, і мы потым народу даложым пра наступствы кожнага кроку», – сказаў ён.

Што датычыцца моўнай тэмы, то апазіцыя таксама прапануе перавесці на беларускую мову армію, а ў тэрмін да 2030 года ўвесці адукацыю на беларус-кай мове ад дзіцячых садоў да ўніверсітэтаў. «Мы вызначыліся з вамі, мы прайшлі і перагарнулі гэту старонку. Мы вызначыліся, як будзем дзейнічаць у плане беларускай і рускай моў. У нас яны дзяржаўныя, – адзначыў Прэзідэнт. – Мы дамовіліся, што не будзем педаляваць гэту тэму. Размаўляйце на любой мове. У нас і англійская не забаронена, ніякая. Ідзі кітайскую, англійскую вывучай. Не, трэба ўзняць гэту праблему моўную!».

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ў шэрагу краін, у тым ліку еўрапейскіх, ёсць па некалькі дзяржаўных моў. «Аўстрыя наогул выкарыстоўвае нямецкую мову. І нічога, жывуць нармальна», – заўважыў ён.

Яшчэ адзін пункт апазіцыйнай праграмы – аднаўленне Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ў процівагу Беларускаму Экзархату Маскоўскага Патрыярхата. «Мы заўсёды ганарыліся, што ў нас міжканфесійны мір, што ніхто нікому не перашкаджае. Ні праваслаўным, ні католікам. Мусульмане ў нас задаволеныя жывуць, іўдзеі і гэтак далей. Мы цяпер акунёмся ў вайну, барацьбу міжканфесійную, і на гэтай глебе, і міжнацыянальнай. І атрымаецца, тое, чым мы заўсёды ганарыліся, будзе адхілена і зганьбавана», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Нарэшце, размова ў апазіцыйнай праграме ідзе аб падачы заяў на членства ў Еўрасаюзе і НАТА. Наконт гэтага Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што ва Украіне «дэмакратыю ўсталявалі ўжо, напэўна, каля 10 гадоў таму», але ніхто іх ні ў НАТА, ні ў ЕС не прыняў. «Больш таго, ніхто нікога там не чакае. Іх, а нас тым больш. Мы проста гэтым самым знішчым сваю краіну», – упэўнены беларускі лідар.
Ён звярнуў увагу, што нядаўна ў амерыканскіх СМІ з’явілася тэорыя пра саюз трохмор’я: «Балтыка, Чорнае мора, Адрыятыка. Расіі там няма, Сербіі там няма, Беларусь ёсць. Нас ужо туды ўклю-чылі».
«Яшчэ раз падкрэсліваю: у бліжэйшы час мы прааналізуем гэтыя пытанні і даложым народу пра наступствы падобных дзеянняў. Але вы сёння бачыце, наколькі скаардынавана тое, што яны спрабуюць нам падкінуць унутры краіны. Перавыбары, хаос і гэтак далей, забастоўкі на прадпрыемствах. Пачалі душыць сем’і дзяржслужачых, ваенных, міліцыі, СМІ. Мы ўсё гэта бачым, мы не заспакойваемся», – рэзюмаваў Прэзідэнт.

БЕЛТА.

МЕРКАВАННІ

«Сацыялка» завязана на эканоміцы

Незалежна ад палітычных перакананняў любому чалавеку і членам яго сям’і трэба есці і апранацца, адзначыў дырэктар Інстытута эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Васіль Гурскі. Ужо цяпер трэба збіраць дзяцей у школу. «Цалкам відавочна, што спыненне прадпрыемстваў – гэта не проста зніжэнне ВУП і спад экспарту, страты для прадпрыемстваў і недаатрыманне даходаў бюджэту. Гэта перш за ўсё адсутнасць сродкаў для выплаты зарплаты і пенсій. Забастоўкі контрпрадукцыйныя. Яны накіраваны на стымуляванне сацыяльнай напружанасці і пераход яе ў эканамічную плоскасць. Бо, калі людзям не выплацяць зарплату за час прастою прадпрыемства, яны не будуць абвінавачваць тых, хто іх падштурхоўваў да забастоўкі, яны стануць вінаваціць дзяржаву, якая імкнецца захаваць вытворчы патэнцыял краіны», – звярнуў увагу вучоны.

Дырэктар Інстытута дадаў, што акрамя непасрэдных негатыўных наступстваў спынення вытворчасці для прадпрыемстваў абавязкова будуць і доўгатэрміновыя іміджавыя. «Страта даверу з боку міжнародных фінансавых арганізацый ускладніць атрыманне крэдытаў і прыцягненне інвестыцый. Страта рынкаў збыту прывядзе да скарачэння экспарту ў доўгатэрміновай перспектыве. Ненадзейны партнёр, які не можа выканаць умовы дагавора ў тэрмін, нікому не патрэбны. І нашых партнёраў не будзе хваляваць, якія патрабаванні агучылі тыя, хто бастуе. «Вы не працуеце – мы знойдзем іншага пастаўшчыка», – скажуць яны. У далейшым аднавіць давер будзе вельмі складана», – канстатаваў Васіль Гурскі.

«Разважлівым людзям, незалежна ад палітычных перакананняў, трэба захаваць пачуццё адказнасці за сваю сям’ю і за сваю краіну», – рэзюмаваў вучоны.

Зарабіў – атрымаў

Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка лічыць, што «большасць прадстаўнікоў працоўных калектываў хочуць працаваць і разумеюць, што гэта згубны шлях – правядзенне такіх незаконных акцый».
«Сапраўды, Канстытуцыяй прадугледжана права на забастоўку (арт. 41). Але гэта забастоўка для вырашэння калектыўнай працоўнай спрэчкі пры парушэнні правоў працоўных, парушэнні працоўнага дагавора. Калі не спрацавалі нейкія прымірыцельныя механізмы, тады калектыў мае права аб’явіць яе ў поўнай адпаведнасці з Канстытуцыяй», – адзначыў Прэм’ер-міністр.

Пры гэтым ён заявіў, што калі працэдура забастоўкі, прадугледжаная заканадаўствам, парушана, то ні аб якой забастоўцы размовы ісці не можа.

Ва Урадзе палічылі страты для кожнага вялікага прадпрыемства ў выпадку спынення работы. «Гэтыя лічбы даведзены да працоўных калектываў, каб яны разумелі: зразумела, гэта не можа не паўплываць на матэрыяльнае становішча саміх работнікаў. Таму што зарплаты ў нас: колькі зарабіў – столькі атрымаў», – сказаў Прэм’ер-міністр.

За кожным з нас – бацькі

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны падрыхтавала афіцыйны зварот да працоўных калектываў краіны. Мінпрацы заклікае адкінуць эмоцыі і ўспомніць, што ад выбару кожнага працоўнага залежыць сацыяльнае забеспячэнне пенсіянераў і яго ўласная будучыня.

«Наша краіна апынулася ў няпростай сітуацыі. У апошнія дні мы ўсё часцей чуем заклікі да працоўных калектываў выйсці на забастоўкі, пікеты, мітынгі, а гэта значыць спыніць работу прадпрыемстваў і арганізацый. За кожным з нас стаяць бацькі. Сёння многія з іх ужо пенсіянеры. Іх у краіне больш за 2,5 мільёна. Менавіта вы, работнікі прадпрыемстваў і арганізацый, сваёй працай забяспечваеце ім выплаты пенсій. Адыходзячы на работу, зазірніце бацькам у вочы і прыміце рашэнне», – звярнулі ўвагу ў Мінпрацы.

Па матэрыялах БЕЛТА.