Чытайце больш! У Ляхавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы можна атрымаць доступ да сэрвісу «ЛітРэс»

Цяпер у Ляхавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы можна атрымаць доступ да сэрвісу «ЛітРэс». Кампанія з’яўляецца лідарам на рынку ліцэнзійных электронных кніг у Расіі і краінах СНД. Асартымент ЛітРэс налічвае мільён электронных кніг на рускай і замежных мовах, 48 тысяч бясплатных кніг, 65 тысяч аўдыёкніг, 5 тысяч новых кніг штомесяц.

Для атрымання чытацкага білета неабходна звярнуцца ў купалаўку
(вул. Гагарына,11). Пры звароце ў бібліятэку кожны чытач атрымлівае ўнікальны нумар чытацкага білета і пароль. З іх дапамогай можна ў любым месцы, дзе ёсць інтэрнэт, аўтарызавацца на сайце biblio.litres.ru і атрымаць доступ да ўсяго каталога і бібліятэчнага фонду бібліятэкі. Чытаць кнігі можна на любых персанальных камп’ютарах, а таксама на планшэтах, смартфонах і іншых мабільных устройствах. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у чытальнай зале купалаўкі.

Аддзел бібліятэчнага маркетынгу РЦБС.