Яблычны Спас – лета ў запас

19 жніўня праваслаўныя вернікі адзначылі адно з найвялікшых хрысціянскіх святаў – Праабражэнне Гасподняе. Яго народная назва – Яблычны Спас.

Святочныя богаслужэнні ў гэты дзень прайшлі ва ўсіх праваслаўных храмах. Дзеці і дарослыя прыходзілі ў царкву з упрыгожанымі карзінкамі, каб асвяціць плады новага ўраджаю: яблыкі, грушы, слівы.

Дарэчы, Яблычны – гэта другі па ліку Спас, што ідзе за Мядовым Спасам (14 жніўня) і папярэднічае Палатнянаму (29 жніўня). Усе тры святы з’яўляюцца неад’емнай часткай Успенскага посту.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.