Лясныя ўрокі. На базе Ляхавіцкага лясгаса прайшоў абласны семінар

На базе Ляхавіцкага лясгаса прайшоў абласны семінар на тэму «Падрыхтоўка ўчасткаў лясных насаджэнняў да ўводу ў катэгорыю каштоўных лясных насаджэнняў у 2020 го-дзе. Выкарыстанне сродкаў механізацыі ў лесакультурнай вытворчасці». У рабоце семінара прынялі ўдзел дырэктары, галоўныя ляснічыя і інжынеры па лесааднаўленні і меліярацыі лясгасаў.

Удзельнікі семінара пабывалі ў Востраўскім лясніцтве, дзе на прыкла-дзе новых пасадак сасны звычайнай (менавіта гэта лясная культура найбольш распаўсюджана на тэрыторыі Беларусі) ацанілі работу розных механізмаў для правядзення агратэхнічных доглядаў за культурамі.

У Крывошынскім лясніцтве зноў жа на ўчастку, дзе сёлета высаджана сасна звычайная, пазначаны перавагі выкарыстання пасадачнага матэрыялу з закрытай каранёвай сістэмай на багатых глебах у лесакультурнай вытворчасці.

На ўчастках высечак дэманстравалася ачыстка лесасекі ад парубачных рэшткаў мульчарам і далейшая апрацоўка глебы. Акрамя таго, удзельнікам семінара прапанавалі агледзець участак, на якім сасна звычайная высаджана пяць гадоў назад.
У Мядзведзіцкім лясніцтве абмяр-коўваліся праблемныя пытанні і шляхі іх вырашэння пры пераводзе ўчасткаў з нераўнамернай гушчынёй культывуемых раслін. Прадэманстравана работа вышынярэза пры правядзенні высечак догляду ў маладняках.
На семінары былі абмеркаваны дзейсныя метады па падрыхтоўцы ўчасткаў лясных насаджэнняў лясгасамі Брэсцкага ДВЛГА да ўводу ў катэгорыю каштоўных насаджэнняў і іншыя пытанні.

Дзяніс ГЕРАСІМЕНКА, галоўны ляснічы лясгаса.

Фота з архіва лясгаса.