МУС заклікае не паддавацца на правакацыі

МУС прыняло неабходныя меры па падтрыманні парадку і арганізацыі бяспекі ў сувязі з правядзеннем на тэрыторыі Беларусі шэрага грамадска-палітычных масавых мерапрыемстваў 23 жніўня. Аб гэтым праінфармавала ў сваім Telegram-канале афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава.

У Мінску і іншых абласных цэнтрах з 12.00 збіраліся грамадзяне для ўдзелу ў анансаванай раней пратэстнай акцыі. Максімальная колькасць лю- дзей зафіксавана ў сталіцы – каля 20 тысяч, Брэсце і Гродне – не больш за 3 тысячы чалавек. Пасля збору грамадзяне з бела-чырвона-белымі сцягамі, транспарантамі і іншай атрыбутыкай прайшлі па вуліцах і праспектах гарадоў. У сталіцы асноўным месцам збору стала плошча Незалежнасці, ад якой мітынгуючыя прайшлі да стэлы «Мінск – горад-герой». На перакры-жаванні праспектаў Пераможцаў і Машэрава колькасць удзельнікаў не перасягнула 15 тысяч.

Усяго за мінулыя суткі за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах складзена 79 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэн- нях.

Па-ранейшаму некаторыя асобы і інтэрнэт-рэсурсы актыўна заклікаюць грамадзян прыняць удзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, замоўчваючы пры гэтым, што за такія дзеянні прадугледжана як адміністрацыйная, так і крымінальная адказнасць. У прыватнасці, санкцыя арт. 23.34 (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) КоАП прадугле-джвае штраф у памеры да 50 базавых велічынь (1 БВ – Br27) для фізічнай асобы або адміністрацыйны арышт, санкцыя арт. 293 (масавыя беспарадкі) КК – пазбаўленне волі на тэрмін да 15 гадоў. МУС заклікае грамадзян не паддавацца на правакацыі.

БЕЛТА.