Думай, што пішаш.Уступіў у законную сілу прыгавор суда Ганцавіцкага раёна па крымінальнай справе за абразу супрацоўніка міліцыі

Напружанне ў грамадстве, выкліканае грамадска-палітычнымі падзеямі, што адбываюцца ў краіне, часта перарастае ў агрэсію ў адносінах да супрацоўнікаў міліцыі. Часам грамадзянскі гнеў выражаецца ў недапушчальнай супрацьпраўнай форме пагроз і абраз.

У сярэдзіне чэрвеня 25-гадовы жыхар горада Ганцавічы, выкарыстоўваючы мабільны тэлефон, размясціў у рэгіянальным чаце аднаго з інтэрнэт-мэсэнджараў выказванні ў адносінах супрацоўніка Ганцавіцкага РАУС.

Мужчына выкарыстоўваў нецэнзурныя словы, якія судовая лінгвістычная экспертыза пазней вызначыла як «негатыўная ацэнка асобы, якая мае ненарматыўную форму моўнага выказвання». Выказванні сталі даступныя для прагляду шырокаму колу асоб.

Супрацоўнікі ўпраўлення па Брэсцкай вобласці ДУУБ МУС правялі па даным факце праверку, у ходзе якой было ўстаноўлена, што ганцаўчанін сваімі дзеяннямі наўмысна зняважыў гонар і годнасць асобы супрацоўніка міліцыі. У яго дзеяннях выяўлены склад злачынства, прадугледжанага арт. 189 КК Рэспублікі Беларусь.

Наўмыснае зняважанне гонару і годнасці асобы, выражанае ў непрыстойнай форме (абраза), у публічным выступленні, або ў друкаваным ці публічным творы, або ў сродках масавай інфармацыі, або ў інфармацыі, распаўсюджанай у глабальнай камп’ютарнай сетцы інтэрнэт, іншай сетцы электрасувязі агульнага карыстання або выдзеленай сетцы электрасувязі, караецца штрафам, або папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў, або арыштам, або абмежаваннем волі на тэрмін да трох гадоў.

Суд Ганцавіцкага раёна вынес прыгавор па данай справе. Абвінавачваны прысуджаны да пакарання ў выгля-дзе штрафу ў памеры 100 базавых велічынь і канфіскацыі мабільнага тэлефона ў даход дзяржавы. Акрамя таго, ён абавязаны аплаціць значную кампенсацыю маральнай шкоды і ўсе працэсуальныя выдаткі. Прыгавор уступіў у законную сілу.

Актыўная пазіцыя Міністэрства ўнутраных спраў і дзеючае закана-даўства дазваляюць абараніць гонар і годнасць кожнага супра-цоўніка органаў унутраных спраў. Карыстальнікам шматлікіх сацыя-льных сетак і мэсэнджараў варта ўлічваць чужы сумны вопыт, паважаць нормы маралі і паводзін, прынятыя ў грамадстве.

Упраўленне па Брэсцкай вобласці ДУУБ МУС Рэспублікі Беларусь.