Не маем права падвесці сваю краіну

Апошнімі днямі беларусы як ніколі адчулі, што няма нічога важнага і каштоўнага за мір. За гады незалежнасці атрымалася дасягнуць многага, і мы ўпэўненым крокам працягваем паляпшаць свой дабрабыт. Будаваць заўсёды складана, гэта працэс не аднаго дзесяцігоддзя, а вось разбурыць, знішчыць можна ў імгненне. І гэтага нельга дапусціць. Нераўнадушнасць сваіх суайчыннікаў адчуваеш падчас мітынгаў у падтрымку міру і стабільнасці. Як чалавек, які шчыра балее за тое, што адбываецца ў краіне, жадае, каб хутчэй зноў панавалі на беларускай зямлі мір, згода і лад, лічу важным прыняць удзел у мітынгу пад сваім беларускім флагам, з гонарам прайсціся з ім па вуліцах горада. Не перадаць свае эмоцыі і ўражанні падчас такіх мітынгаў у Брэсце і Баранавічах, дзе мне пашчасціла прыняць удзел.

Мы павінны берагчы тое, што маем, так мяне вучылі мае бацькі, так вучылі ў школе. Таму выступаю за стабільнасць, за тое, каб мая сям’я шчасліва жыла ў квітнеючай краіне. Мне прыемна бачыць і чуць выступленні ляхавічан падчас такіх шчырых і цёплых сустрэч. Гэта значыць, што будучыня ў нашых руках, і мы не маем права падвесці сваю Беларусь.

Дзмітрый БАГУШЭВІЧ,старшыня Конькаўскага сельвыканкама.