Хутка пачнём прышчапляцца

Большасць з нас яшчэ і напачатку гэтага года спакойна ставілася да прастуды, маўляў, нічога страшнага ў насмарку, кашлі ці болі ў горле няма – пройдзе. Тым больш, зараз столькі лекавых прэпаратаў, якія дапамагаюць зняць ці аслабіць ВРВІ. Аднак, каранавірусная пандэмія паказала, наколькі небяспечным можа быць захворванне, і прымусіла людзей ва ўсім свеце больш сур’ёзна ставіцца да прафілактыкі. У тым ліку і вакцынацыі супраць грыпу.

– Грып – каварнае захворванне, небяспечнае, у першую чаргу, сваімі ўскладненнямі, якія ўзнікаюць ад таксічнага ўздзеяння віруса на нервовую, сардэчна-сасудзістую, дыхальную сістэмы чалавека. Ён таксама аслабляе імунітэт і можа выклікаць бактэрыяльную пнеўманію, міякардыт, атыт і іншыя захворванні. Вірус грыпу перадаецца ад чалавека да чалавека пры размове, кашлі, чханні. Заразіцца могуць як дарослыя, так і дзеці: на працы, у грамадскім транспарце, у краме, школе, дзіцячым садку.

У Міністэрстве аховы здароўя звяртаюць увагу, што вакцынацыя супраць грыпу патрэбна ўсім, атрымаць прышчэпкі могуць і дзеці, пачынаючы з 6-месячнага ўзросту. Адзінае абсалютнае проціпаказанне – цяжкая алергічная рэакцыя (напрыклад, анафілактычны шок) на папярэднюю дозу вакцыны, што сустракаецца вельмі рэдка (паводле даных, 0,07 выпадку на 100 тысяч доз), і пераважна на ўвядзенне жывых вакцын. У сувязі з такой нізкай частатой развіцця рэакцый і невыкарыстаннем у практыцы ў апошнія гады жывых процігрыпозных вакцын можна гаварыць практычна аб адсутнасці людзей, якія маюць абсалютна медыцынскія проціпаказанні да вакцынацыі.

Адзін хворы на грып можа за дзень заразіць вірусам да 40 чалавек. Асабліва цяжка захворванне працякае ў пажылых людзей і дзяцей, у іх большая рызыка атрымаць ускладненні з-за асаблівасцяў імуннага статусу, – адзначае намеснік галоўнага ўрача УАЗ «Ляхавіцкая ЦРБ» Міхаіл Куляшоў.

Медыкі абгрунтавана сцвяр- джаюць: самы надзейны спосаб пазбегнуць хваробы – прышчапіцца. Прынцып дзеяння вакцыны заснаваны на ўласцівасці імуннай сістэмы выпрацоўваць спецыяльны бялок – антыцелы – у адказ на інфекцыю. Антыцелы (у тым ліку і ў сітуацыі з каранавірусам) захоў-ваюцца ў арганізме і пасля перанесенай хваробы, а ў выпадку паўторнай інфекцыі захворванне не развіваецца або працякае ў больш лёгкай форме.

Ёсць шэраг навуковых даных аб тым, што прышчэпка ад грыпу можа аказаць станоўчы эфект у папярэджанні COVID-19. Вакцынацыя сучаснымі ад’ювантнымі вакцынамі суправаджаецца не толькі фарміраваннем спецыфічных антыцелаў да штамаў віруса грыпу, але і ранняй актывацыяй клетачных механізмаў процівіруснага імуннага адказу, што прыводзіць да зніжэння захворвання на грып і ВРІ, і, як відаць, каранавірусную інфекцыю. Таму вакцынацыя супраць грыпу гэтай восенню будзе больш важная, чым калі-небудзь раней, упэўнены спецыялісты Міністэрства аховы здароўя.

Статыстыка сведчыць, што 7-9 з 10 прышчэпленых пазбягаюць захворванняў на грып і ВРІ. А гэта яшчэ і істотны эканамічны эфект для канкрэтных прадпрыемстваў і дзяржавы ў цэлым. Масавая вакцынацыя ў калектывах дапамагае знізіць узровень захворвання на грып і іншыя вострыя рэспіраторныя інфекцыі больш чым у тры разы.

Міхаіл Куляшоў падкрэслівае, што лепш за ўсё прышчапляцца ад грыпу ў кастрычніку –лістападзе, каб імунітэт паспеў выпрацаваць дастатковую колькасць антыцелаў, а гэта адбываецца на працягу двух – трох тыдняў пасля вакцынацыі, і эфект захоўваецца на працягу 6-12 месяцаў. Сёлета медыкі рэкамендуюць прайсці вакцынацыю ў верасні – кастрычніку, каб паспець да прагназуемай другой хвалі каранавіруса.
У Міністэрстве аховы здароўя звяртаюць увагу, што вакцынацыя супраць грыпу патрэбна ўсім, атрымаць прышчэпкі могуць і дзеці, пачынаючы з 6-месячнага ўзросту. Адзінае абсалютнае проціпаказанне – цяжкая алергічная рэакцыя (напрыклад, анафілактычны шок) на папярэднюю дозу вакцыны, што сустракаецца вельмі рэдка (паводле даных, 0,07 выпадку на 100 тысяч доз), і пераважна на ўвядзенне жывых вакцын. У сувязі з такой нізкай частатой развіцця рэакцый і невыкарыстаннем у практыцы ў апошнія гады жывых процігрыпозных вакцын можна гаварыць практычна аб адсутнасці людзей, якія маюць абсалютна медыцынскія проціпаказанні да вакцынацыі.

Традыцыйна жыхары Ляхавіцкага раёна могуць зрабіць прышчэпку супраць грыпу ў мед-установах раёна: у паліклініцы і ва ўрачэбных амбулаторыях урача агульнай практыкі. Але не толькі. Створаны 20 брыгад медыкаў, якія, згодна з заяўкамі, выязджаюць на прадпрыемствы і ў арганізацыі раёна, каб правесці вакцынацыю непасрэдна па месцы працы. Многія грамадзяне карыстаюцца магчымасцю стварыць штучны імунітэт супраць грыпу.

Медсястра кабінета імуна-прафілактыкі ЦРБ Юлія Княжэвіч паведаміла, што ў гэтым годзе медустановы раёна зноў ат-рымалі расійскую вакцыну «Грыпол плюс», якой плануецца прышчапіць ад грыпу 9898 чалавек – 40 працэнтаў ад агульнай колькасці насельніцтва раёна. Прычым многія атрымаюць вакцыну за кошт бюджэту. Ёсць магчымасць вакцыніравацца і за ўласныя сродкі. У такім выпадку можна скарыстацца французскай вакцынай «Ваксігрып Тэтра».
Бясплатна атрымліваюць вакцыну тыя, хто ўваходзіць у групу рызыкі:  дзеці, школьнікі, навучэнцы ЛДАКа, дарослыя з храніч-нымі захворваннямі дыхальнай, сардэчна-сасудзістай, эндакрыннай сістэм, з парушэннямі функцыі нырак, людзі ва ўзросце за 65 гадоў, работнікі ўстаноў адукацыі, аховы здароўя, грамадскага харчавання, сферы абслугоўвання і іншыя.

Ёсць шэраг навуковых даных аб тым, што прышчэпка ад грыпу можа аказаць станоўчы эфект у папярэджанні COVID-19. Вакцынацыя сучаснымі ад’ювантнымі вакцынамі суправаджаецца не толькі фарміраваннем спецыфічных антыцелаў да штамаў віруса грыпу, але і ранняй актывацыяй клетачных механізмаў процівіруснага імуннага адказу, што прыводзіць да зніжэння захворвання на грып і ВРІ, і, як відаць, каранавірусную інфекцыю. Таму вакцынацыя супраць грыпу гэтай восенню будзе больш важная, чым калі-небудзь раней, упэўнены спецыялісты Міністэрства аховы здароўя.

– У сувязі з тым, што COVID-19 па-ранейшаму цыркулюе, чакаецца, што ў перыяд пад’ёму ВРВІ будуць распаўсюджвацца розныя вірусы, адпаведна, рызыка заражэння некалькімі відамі дастаткова высокая. Пакуль вакцыны-панацэі ад каранавіруса няма. Але ў кожнага ёсць магчымасць дапамагчы сабе не захварэць на грып. Дарэчы, шэраг навуковых даных сведчыць: прышчэпка супраць грыпу можа аказаць станоўчы эфект у папярэджанні каранавіруснай інфекцыі, – гаворыць Міхаіл Куляшоў.

Плануецца прышчапіць  ад грыпу  9898 чалавек 40 працэнтаў ад агульнай колькасці насельніцтва раёна. Прычым многія атрымаюць вакцыну за кошт бюджэту.

Безумоўна, прышчапляцца ці не – справа добраахвотная. Ра-зам з тым, гэта не толькі клопат пра ўласнае здароўе, але і адказнасць за здароўе тых, хто побач.

Галіна КАНЬКО.