З узнагародай!

Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме адукацыі, высокі ўзровень арганізацыі адукацыйнага працэсу, актыўную мэтанакіраваную работу па павышэнні якасці навучання і выхавання навучэнцаў, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці ўзнагароджаны дырэктар Конькаўскага вучэбна-педагагічнага комплексу «дзіцячы сад – сярэдняя школа» Аляксандр НОВІКАЎ.

Падзячным пісьмом Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме адукацыі, адказныя адносіны да работы, высокую працоўную дысцыпліну і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці ўзнагароджана галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі райвыканкама Іна ЗУБІК.

Падзячным пісьмом раённага Савета дэпутатаў за шматгадовую доб-расумленную працу ў сістэме дашкольнай адукацыі, мэтанакіраваную работу па павышэнні якасці адукацыйнага працэсу і развіцці творчых здольнасцей выхаванцаў, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці адзначана загадчыца ясляў-сада № 3 г. Ляхавічы Людміла МЯЖУЕВА.