Паважаныя педагогі, навучэнцы, бацькі! Сардэчна віншуем вас з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года

1 верасня – адно з самых светлых і добрых святаў, якое аб’ядноўвае ўсе пакаленні, сімвал пачынанняў, перспектыў і новых магчымасцей. Усе мы памятаем тое незабыўнае пачуццё, з якім у першы раз пераступілі парог школы, памятаем свайго першага настаўніка і школьных сяброў.
Асабліва хвалюючы гэты дзень для першакласнікаў, для якіх пачынаецца новы жыццёвы этап, поўны дзіўных адкрыццяў і цікавых сустрэч. А для выпускнікоў новы навучальны год стане вызначальным у выбары прафесіі.

Ад вас, сённяшнія школьнікі, залежыць не толькі ваша будучыня, але і будучы дабрабыт раёна і краіны. Таму так важна, каб кожны дзень вучобы вы выкарыстоўвалі з максі-мальнай аддачай, бесперапынна накоплівалі веды, без якіх немагчымы рух наперад.
Усім бацькам, настаўнікам жадаем здароўя, бадзёрасці духу, здзяйс-нення намечаных планаў, дабра-быту, аптымізму і ўдачы. Няхай гэты школьны год стане для вас цікавым і плённым!

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.

РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.