Рабяты, пакажыце клас!Ва ўсіх школах Ляхавіцкага раёна празвінелі першыя званкі

Навучальныя ўстановы горада і раёна (а гэта 15 школ, 12 дзіцячых садкоў, цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі) сустрэлі 1 верасня цалкам гатовымі да новага навучальнага года.
У нашым раёне 2600 школьнікаў селі за парты ў гэтым годзе. З іх 208 першакласнікаў, якія ўпершыню пераступілі парог школы, каб акунуцца ў новы свет ведаў.

Для 163 адзінаццацікласнікаў гэта апошні і самы адказны год у родных сценах. Бо менавіта зараз трэба вызначыцца з будучай прафесіяй, падрыхтавацца да іспытаў, здаць ЦТ.

Дзіцячыя сады ў гэтым годзе будуць наведваць 832 дашкольнікі.
Прыгожыя, радасныя, з букетамі кветак у руках – 1 верасня сапраўднае свята, якое разам з дзецьмі і настаўнікамі раздзяліла кіраўніцтва раёна. Старшыня райвыканкама Аляксандр Камінскі павіншаваў гімназістаў з пачаткам новага навучальнага года.

А каб свята адбылося, летам у навучальных установах Ляхавіччыны кіпела работа: у кабінетах быў зроблены касметычны рамонт, абноўлены фасады будынкаў, закуплена абсталяванне, устаноўлены дзіцячыя пляцоўкі, аформлены клумбы, падрыхтаваны планы на новы навучальны год… Спіс праве-дзеных работ можна працягваць яшчэ доўга, пра многае «ЛВ» ужо расказваў.

А робіцца ўсё толькі дзеля аднаго – каб юным ляхавічанам было камфорт-на і цікава вучыцца, пазнаваць свет. Усё, што ад іх залежыць, выкладчыкі і кіраўнікі школ зрабілі, справа за вамі, навучэнцы! Чакаем ад вас выдатных адзнак, перамог у алімпіядах і конкурсах.

Ірына КУЗЬМІЧ.

Фота аўтара і Сяргея ВАРАНОВІЧА.