Перамены павінны рухаць грамадства наперад

Улада будзе прапаноўваць народу перамены, якія будуць рухаць грамадства наперад. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 31 жніўня ў час рабочай сустрэчы  са старшынёй Вярхоўнага суда Валянцінам Сукалам.

«Вяртанне, як некаторыя кажуць, да Канстытуцыі 1994 года – мы з вамі гэта не проста прайшлі або пражылі, а ўвабралі ў сябе. Мы бачылі, што тады рабілася. Вяртанне назад – гэта, напэўна, не ёсць рух. Гэта ёсць перамены, але гэта не рух наперад. Хацелася б, каб гэтыя перамены рухалі наша грамадства наперад. На такіх пераменах мы будзем настойваць і прапаноўваць нашаму народу такія змяненні», – заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што цяпер у Беларусі спецыялісты, у тым ліку суддзі Канстытуцыйнага суда, працуюць над змяненнямі ў галоўны закон краіны. Затым праект абноўленай Канстытуцыі будзе вынесены на грамадскае абмеркаванне. «Каб пакруцілі, выказалі сваё меркаванне, што ім падабаецца, не падабаецца, свае меркаванні. Але пры гэтым хачу сказаць асабліва заўзятым, якія гвалтам крычаць за перамены: яны павінны разу-мець, што ў кожнага дарослага чалавека пры галасаванні за тое ці іншае пытанне на рэферэндуме па Канстытуцыі ёсць адзін голас – і ў вяскоўцаў, і ў рабочых, настаўнікаў, урачоў, спецыялістаў, і ў тых, хто дасягнуў 18-гадовага ўзросту і сёння бадзяецца па вуліцах спакойнага, чыстага, утульнага Мінска», – звярнуў увагу Кіраўнік дзяржавы. Пры гэтым ён заўважыў, што голас непаўналетніх грамадзян краіны, якіх таксама нямала на мітынгах, улічвацца не можа, хоць яны і могуць выказваць сваё меркаванне.

уПрэзідэнт расказаў, што цяпер ідзе работа ўжо над трэцім варыянтам Канстытуцыі Беларусі, і папрасіў старшыню Вярхоўнага суда падключыцца да гэтай работы.

Адным з разгледжаных пытанняў у час рабочай сустрэчы стаў цяперашні стан судовай сістэмы. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што суддзі павінны быць па-за палітыкай, яны не могуць быць членамі палітычных партый і зай-мацца агітацыяй. І ўсё, што яны робяць, павінна быць у строгай адпаведнасці з Канстытуцыяй і дзеючым заканадаўствам.

Паводле слоў Валянціна Сукалы, у судах усіх узроўняў працуюць 1239 суддзяў. Ён выказаў меркаванне, што няма неабходнасці, каб усіх іх назначаў Кіраўнік дзяржавы. «Функцыі Прэзідэнта ў гэтай частцы могуць быць крыху спрошчаны. Што датычыцца суддзяў вышэйшых судоў – так, а што датычыцца назначэння суддзяў абласных і раённых судоў – думаю, гэта можна перадаць мясцовым Саветам», – сказаў старшыня Вярхоўнага суда.

Ён адзначыў, што ў Вярхоўнага суда ёсць і іншыя прапановы па функцыянаванні судовай сістэмы, якія можна адлюстраваць у новай Канстытуцыі, але іх пакуль рана агучваць. «Мы гатовы іх прадставіць Кіраўніку дзяржавы або ў канстытуцыйную камісію», – дадаў Валянцін Сукала.

Па матэрыялах БЕЛТА.