Что произошло на сельской улице в Ляховичском районе?

31 жніўня каля 19.50 гадзін у Ляхавіцкім раёне здарылася ДТЗ. Папярэдне ўстаноўлена, што вадзіцель аўтамабіля “Опель амега” ехаў па вуліцы Першамайскай у вёсцы Гулічы ў напрамку аўтадарогі Клецк-Ляхавічы. На закругленні дарогі машыну занясло і яна ўрэзалася ў прыдарожнае дрэва. У аварыі загінула непаўналетняя.
Пасажыр (2000 г.н.) – жыхар Ляхавіцкага раёна – атрымаў раненні рознай ступені цяжкасці і знаходзіцца на лячэнні ў райбальніцы.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка. РАСК узбудзіў крымінальную справу.
Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.