Ад закрыцця нашых вытворчасцей выйграюць толькі канкурэнты

Ад закрыцця беларускіх вытворчасцей выйграюць толькі прадпрыемствы-канкурэнты. Такое меркаванне выказаў генеральны дырэктар ААТ «Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб’яднанне» («Блакіт») Іван Турчак.

«У заяве аб адмаўленні ад прадукцыі дзяржаўных прадпрыемстваў вельмі шмат эмоцый. Тут як не мадэлюй сітуацыю: знішчаючы свайго вытворцу, вы корміце чужога. Усе ў далоні будуць пляскаць, калі стануць закрывацца прадпрыемствы-канкурэнты. Саперніцтва ж ідзе не толькі за прадукт, але і за рабочыя месцы. Калі ты не купіш беларускі выраб, то набудзеш, дапусцім, узбекскі або польскі. Яны будуць рады гэтаму, таму што захаваюць свае рабочыя месцы, пашыраць кліенцкую базу. Дык каму стане лепш? Спажывец у гэтай сітуацыі не выйграе, толькі дапаможа канкурэнту», – лічыць Іван Турчак.

БЕЛТА.