Першамайскі дарожны сюжэт. Пытанне рамонту дарог па-ранейшаму адно з самых актуальных і для Ляхавіччыны

Пытанне рамонту дарог па-ранейшаму адно з самых актуальных і для Ляхавіччыны. Неаднойчы ў інстанцыях рознага ўзроўню землякі ўздымалі тэму рамонту гарадскіх вуліц. Першамайская адна з тых, дзе даўно наспела неабходнасць рэканструкцыі.

І няхай пакуль нязручнасці, але перспектыва куды аптымістычней. Праз нейкі час адна з самых вялікіх па працягласці вуліц нашага гора- да – Першамайская – будзе радаваць уладкаванасцю, камфортам, зручнасцю і прывабным выглядам. Гэта будзе ўжо сёлета. А пакуль вядуцца прадугле-джаныя праектам работы на аб’екце «Рэканструкцыя вуліц Першамайскай, Мінскай у горадзе Ляхавічы». Заказчыкам выступае Ляхавіцкі камунгас, генпадрадчыкам – ДРБУ-200.

Адказ на пытанне, што зроблена, дае дырэктар КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» Андрэй Чайкоўскі:

– Праезная частка вуліцы, якая трапляе пад першую чаргу, ужо апранута ў асфальт. Уладкаваны пліткай тратуар. Якасць работ, праведзеных ДРБУ-200, задавальняе. Акрамя таго, субпадрадчыкі ў асобе ТАА «Трансэлектракамплект» праводзяць рэканструкцыю вулічнага асвятлення.

Зараз завяршаюцца дарожныя работы на ўчастках другой чаргі (доўжыцца да скрыжавання з вуліцай Мінскай).Тут поўнае абнаўленне датычыцца таксама праезнай часткі і пешаходных дарожак, замены ліній электраперадач. Па словах начальніка ДРБУ-200 Ігара Піліногі, у арганізацыі ў дастатковай колькасці людзей і тэхнікі, каб працаваць па графіку і выконваць своечасова ўвесь прадугледжаны пералік работ на даным аб’екце.

Галіна ЗАРЭЧНАЯ.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.