Натарыус ідзе ў вёску

29 чэрвеня 2020 года прыняты Закон Рэспублікі Беларусь «Аб змяненнях законаў па пытяннях натарыяльнай дзейнасці», накіраваны на ўдасканаленне нормаў заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь, якія рэгулююць натарыяльную дзейнасць.

Адным з важных накірункаў указаных змяненняў з’яўляецца прадастаўленне натарыусамі краіны даступнага і якаснага юрыдычнага абслугоўвання насельніцтва ў сельскай мясцовасці.
У адпаведнасці з артыкулам 55 Закону Рэспублікі Беларусь «Аб натарыяце і натарыяльнай дзейнасці», у населеных пунктах, у якіх няма натарыяльных кантор або натарыяльных бюро, натарыяльныя дзеянні ажыццяўляюць упаўнаважаныя службовыя асобы. Па рашэнні мясцовага выканаўчага і распарадчага органа ажыццяўленне натарыяльнага дзеяння ўскладаецца на кіраўніка, яго намесніка або члена мясцовага выканаўчага і распарадчага органа.

У пэўны перыяд часу упаўнаважаныя службовыя асобы аказалі вялікую дапамогу ў рэалізацыі нашымі грамадзянамі правоў на даступную дапамогу ў ажыццяўленні натарыяльных дзеянняў. Сёння, на данай стадыі развіцця дзяржавы і грамадства, неабходна, каб юрыдычную дапамогу насельніцтву ва ўсіх кутках нашай краіны аказвалі кваліфікаваныя юрысты. Натарыусы гатовы ўзяць на сябе такія паўнамоцтвы.

Для таго, каб стаць натарыусам, неабходна мець вышэйшую юрыдычную адукацыю і стаж работы па юрыдычнай спецыяльнасці не менш за тры гады, прайсці прафесійную стажыроўку і здаць кваліфікацыйны экзамен, адпавядаць іншым патрабаванням заканадаўства, пастаянна павышаць сваю кваліфікацыю.

Сёння ўпаўнаважаныя службовыя асобы мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў ажыццяўляюць наступныя натарыяльныя дзеянні: сведчаць завяшчанні, згоды, даверанасці; прымаюць меры па ахове спадчыны або кіраванні ёй па даручэнні натарыуса; сведчаць правільнасць копій дакументаў і выпісак з дакументаў, сапраўднасць подпісу на дакументах; выдаюць дублікаты натарыяльна засведчаных дакументаў, экзэмпляры якіх знаходзяцца на захоўванні ў мясцовым выканаўчым і распарадчым органе.

Пасля ўступлення ў сілу змяненняў у Закон у кампетэнцыі ўпаўнаважаных службовых асоб будзе прыняцце мер па ахове спадчыны або кіраванні ёй па даручэнні натарыуса; сведчанне правільнасці копій дакументаў і выпісак з дакументаў, сапраўднасці подпісу на дакументах; выдача дублікатаў натарыяльна засведчаных дакументаў, экзэмп-ляры якіх знаходзяцца на захоўванні ў мясцовым выканаўчым і распарадчым органе. У адпаведнасці з пунктам 4 ар-тыкула 186 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь, сельскія (пасялковыя) выканаўчыя камітэты па месцы жыхарства грамадзян змогуць сведчыць даверанасці на атрыманне пенсій і дапамог.

Унесеныя змяненні вельмі важныя для рэалізацыі правоў і законных інтарэсаў грамадзян, паколькі завяшчанні, даверанасці і згоды, кампетэнцыяй на засведчанне якіх будуць надзелены толькі натарыусы, цягнуць сур’ёзныя юрыдычныя наступствы як для асоб, якія іх ажыццявілі, так і для тых, у адносінах каго яны ажыццёўлены.

Натарыус пры звяртанні за ажыццяўленнем натарыяльнага дзеяння ўстановіць асобу і праверыць дзеяздольнасць грамадзяніна, высветліць яго волю на ажыццяўленне натарыяльнага дзеяння, дапаможа ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства скласці праект дакумента, растлумачыць прававыя наступствы. Акрамя таго, натарыус нясе ў поўным аб’ёме грамадзянскую адказнасць за шкоду, прычыненую па яго віне маёмасці грамадзяніна, у тым ліку сваёй маёмасцю, таму для забеспячэння выканання ўказанай адказнасці кожны натарыус заключыў дагавор страхавання грамадзянскай адказнасці на выпадак прычынення ім шкоды трэцім асобам у выніку няправільнага ажыццяўлення натарыяльнага дзеяння.

Вельмі важным з’яўляецца і тое, што ўсе натарыяльныя дзеянні, ажыццёў-леныя натарыусам, уносяцца ў адзіную электронную сістэму ўліку натарыяльных дзеянняў і спадчынных спраў (АІС), а на афіцыйным сайце Беларускай натарыяльнай палаты можна праверыць, ці скасоўвалася даверанасць, ці адкрыта спадчынная справа пасля памерлага грамадзяніна. Натарыус пры адкрыцці спадчыннай справы можа праверыць, ці засведчвалася натарыусам Рэспублікі Беларусь завяшчанне ад імя спадчынадаўца.

У адпаведнасці з Законам, ажжыцяў-ленне натарыяльнай дзейнасці можа праводзіцца па-за натарыяльнай канторай, натарыяльным бюро пры выездзе натарыуса ў аграгарадкі, а таксама ў іншыя населеныя пункты ў выпадках, вызначаных Міністэрствам юстыцыі. Натарыус выязджае ў аграгарадкі на падставе заявак, што паступаюць ад зацікаўленых асоб, а па заяве зацікаўленай асобы можа ажыццявіць натарыяльнае дзеянне на даму ў дзень выезду ў аграгарадок.

Прынятыя змяненні ў заканадаўстве дазволяць у поўным аб’ёме якасна і своечасова забяспечыць насельніцтва юрыдычнай дапамогай натарыусаў.

Іна ШАБАЦЬКО,загадчыца натарыяльнай канторы Ляхавіцкага раёна.