На першы і другасны разлічыся!У 2020 годзе Ляхавіцкаму раёну «заказана» сабраць і адправіць у перапрацоўку 250 тон макулатуры і 350 – адходаў шкла

У 2020 годзе Ляхавіцкаму раёну «заказана» сабраць і адправіць у перапрацоўку 250 тон макулатуры і 350 – адходаў шкла. Наколькі гэтыя лічбы з’яўляюцца для нас з вамі «пад’ёмнымі»? Поўнасцю, пры ўмове, што над вырашэннем гэтай дзяржаўнай важнасці задачы працягнем займацца супольна. Талакой і пажадана з паскарэннем па часе, каб на фінішы года выйсці не толькі на дзяржзаказ, але і справіцца з выкананнем дзяржпраграмы. Ёсць такая, і з’яўляецца яна значна больш шырокай, акрамя паперы-шкла, разлічана на збор яшчэ чатырох іншых найменняў другаснай сыравіны.

Культура абыходжання з макулатурай

Замест макулатуры можна было б паставіць любы іншы від адходаў – сэнс не зменіцца. Культура абыходжання з камунальнымі адходамі з’яўляецца індыкатарам нашай агульнай культуры. А яшчэ – гэта экалагічнасць плюс і эканамічнасць плюс, якая на макраўзроўні асабліва заўважна.

Адно з нядаўніх апаратных пасяджэнняў у старшыні райвыканкама таму і было прымеркавана, разглядалася пытанне аб ходзе выканання даведзеных заданняў па зборы другасных матэрыяльных рэсурсаў. Усё гэта ў разрэзе асобных арганізацый раёна і раённых тэрытарыяльных аператараў, функцыямі якіх надзелены Ляхавіцкія камунгас і райпо. Калі вырашылі падзяліцца з дзяржавай сыравінай другога ўжытку – вам туды.

За сем месяцаў года камунгас нарыхтаваў больш за 86 тон адходаў паперы і кардону. Гэта 69 працэнтаў ад атрыманага агульнагадавога задання. Райпо «падняло» 78,5 тоны макулатуры ці 63 працэнтныя пункты ад сезоннага задання. З сітуацыяй па зборы шкла камунгас справіўся на 52 працэнты, райпо – на 41. Пры тым, што абодва нашы тэрытарыяльныя аператары маюць на гэты год аднолькава роўнае заданне, – кожнаму ў залік дзяржзаказу належыць нарыхтаваць 175 тон адходаў шкла. Як ужо гаварылася, заданне па макулатуры з’яўляецца для кожнага на паўсотні тон менш напружаным, чым у выпадку са шклом.

Нам заданне

Як адзначыла ў выступленні начальнік аддзела архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Марына Завадская, згодна з інфар-мацыяй, прадастаўленай арганізацыямі і прадпрыемствамі ўсіх формаў уласнасці, за сем месяцаў 2020 года толькі адно з даве- дзеных у рамках дзяржпраграмы (не блытаць з дзяржзаказам) заданняў, а іменна – па зборы бытавой тэхнікі, Ляхавіцкім раёнам выканана.

– Пры параўнанні аналагічных перыядаў 2019 і 2020 гадоў можна гаварыць пра пагаршэнне сітуацыі па зборы ДМР – назіраецца адмоўная дынаміка, – канстатавала дакладчык.

Як ужо гаварылася, акрамя паперы і шкла, дзяржаўная праграма прадугледжвае таксама неабходнасць нарыхтоўкі адходаў поліэтылену, зношаных аўтатрактарных шын, адходаў бытавой тэхнікі і адпрацаванага маторнага масла. У цэлым па шасці праграмных пазіцыях раёну патрэбна сфарміраваць запас у масе 1550 тон другасных матэрыяльных рэсурсаў. Гэта лічба на 120 тон перавышае аналагічную мінулагоднюю. У тым ліку на 50 тон (45 працэнтаў) зношаных шын, на 20 тон (67 працэнтаў) адпрацаванага маторнага масла і 50 тон – плюс 10 працэнтаў да мінулага года – адходаў шкла.

Як прагучала ў ходзе пасяджэння, найбольш праблемна складваецца сітуацыя па зборы адпрацаванага масла, макулатуры, шын, шкла.
Адзін з аператараў – КУМВП ЖКГ «Ляха-віцкая ЖКГ» – выконвае даведзеныя па-казчыкі па зборы чатырох відаў другасных матэрыяльных рэсурсаў, у той час як другі – Ляхавіцкае райпо – ні па адным, заявіла дакладчык.

З мэтай выканання дзяржзаказу і дзяржпраграмы ў бліжэйшы час у раёне будзе аб’яўлены месячнік па зборы другаснай сыравіны, прыняты іншыя захады і мерапрыемствы з тым, каб па завяршэнні года выйсці на прагнозныя лічбы.

Пачынаючы ўжо з верасня, тэма другаснай сыравіны будзе ў ходзе апаратных нарад у старшыні райвыканкама гучаць штомесячна. З высновамі і выстаўленнем канкрэтных ацэнак канкрэтным асобам.

Пры параўнанні аналагічных перыядаў 2019 і 2020 гадоў можна гаварыць пра пагаршэнне сітуацыі па зборы ДМР – назіраецца адмоўная дынаміка, – канстатавала дакладчык.

Як ужо гаварылася, акрамя паперы і шкла, дзяржаўная праграма прадугледжвае таксама неабходнасць нарыхтоўкі адходаў поліэтылену, зношаных аўтатрактарных шын, адходаў бытавой тэхнікі і адпрацаванага маторнага масла. У цэлым па шасці праграмных пазіцыях раёну патрэбна сфарміраваць запас у масе 1550 тон другасных матэрыяльных рэсурсаў. Гэта лічба на 120 тон перавышае аналагічную мінулагоднюю. У тым ліку на 50 тон (45 працэнтаў) зношаных шын, на 20 тон (67 працэнтаў) адпрацаванага маторнага масла і 50 тон – плюс 10 працэнтаў да мінулага года – адходаў шкла.

Як прагучала ў ходзе пасяджэння, найбольш праблемна складваецца сітуацыя па зборы адпрацаванага масла, макулатуры, шын, шкла.
Адзін з аператараў – КУМВП ЖКГ «Ляха-віцкая ЖКГ» – выконвае даведзеныя па-казчыкі па зборы чатырох відаў другасных матэрыяльных рэсурсаў, у той час як другі – Ляхавіцкае райпо – ні па адным, заявіла дакладчык.

З мэтай выканання дзяржзаказу і дзяржпраграмы ў бліжэйшы час у раёне будзе аб’яўлены месячнік па зборы другаснай сыравіны, прыняты іншыя захады і мерапрыемствы з тым, каб па завяршэнні года выйсці на прагнозныя лічбы.
Пачынаючы ўжо з верасня, тэма другаснай сыравіны будзе ў ходзе апаратных нарад у старшыні райвыканкама гучаць штомесячна. З высновамі і выстаўленнем канкрэтных ацэнак канкрэтным асобам.

Іван КАВАЛЕНКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.