Пытанне культурнай важнасці. У цэнтры увагі — культурнае жыццё Ляхавіччыны

Ляхавіччына – раён культурны, тут шануюць народныя абрады і традыцыі, прымнажаюць іх, праводзяцца разнастайныя святы, шмат робіцца, каб жыццё землякоў – дарослых і дзяцей – было цікавым, разнастайным і насычаным. Пра гэта клапоцяцца супрацоўнікі 21 клубнай установы і 19 бібліятэк.

Усяго за першае паўгод-дзе праведзена больш за 2400 мерапрыемстваў рознай накіраванасці. Творчы патэнцыял раёна, дзякуючы самадзейным артыстам і калектывам, вялікі. Але разам з поспехамі ёсць і пэўныя праблемы. Якія – разбіраліся на апаратнай нарадзе ў старшыні райвыканкама, дзе разглядалася пытанне аб рабоце ўстаноў культуры раёна па арганізацыі змястоўнага вольнага часу, развіцці творчых здольнасцей, патрыятычным выхаванні і прапагандзе здаровага ладу жыцця.

Начальнік аддзела па ідэалагічнай рабоце, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ніна Прыхач расказала, што работнікі ўстаноў культуры пастаянна разнастаяць падыходы і прыдумваюць новыя «фішкі» ў арганізацыі масавых мерапрыемстваў. Прычым стараюцца ахапіць як мага больш людзей. Ра-зам з гарадскімі жыхарамі не забываюць і пра адпачынак вяскоўцаў, у тым ліку і тых, хто жыве ў аддаленых і маленькіх вёсках, дзе няма СДК і бібліятэк. Сярод прапаноў – святы вёскі, і канцэртныя праграмы, і выставы прыкладной творчасці, выезды мабільнай установы культуры «Аўтаклуб».

Мерапрыемствы для падрастаючага пакалення, папулярызацыя народных святаў, патрыятычныя ўрокі – усё гэта і многае іншае прапануюць нашы культработнікі.

Дарэчы, як адзначыла Ніна Прыхач, каранавірус паўплываў на работу ўстаноў культуры, якія сталі прымяняць новыя формы. Русінавіцкі СДК запісаў відэазварот да медработнікаў, народны клуб аматараў песні, гумару і гульні «Вечарніца» Навасёлкаўскага СДК на тэрыторыі райбальніцы арганізаваў канцэрт-акцыю. Запісаны анлайн-майстар-класы па саломапляценні, выцінанцы, рабоце з глінай.

Выязныя канцэртныя брыгады ляхавіцкіх сама- дзейных артыстаў выступалі ў Ганцавіцкім, Івацэвіцкім, Баранавіцкім раёнах. Дараўскі СДК паспяхова «засвяціўся» і заявіў пра сябе ў тэлевізійным праекце «Наперад у міну-лае» з абрадам «Вясельны каравай». На культурным небасхіле выдатна праяўляе сябе і моладзь. Культарганізатар Дараўскага СДК Алеся Камская атрымала дыплом І ступені на ІІІ Міжна-родным тэлепраекце «Кубак дружбы». Клуб гіс-тарычнай рэканструкцыі «Кантон Цюрых» Ураджай-нінскага СДК сабраў цэлае суквецце дыпломаў на міжнародным турніры па сучасным мечавым баі «Кубак крэпасці» ў Брэсце, а потым і ў Мінску. Чым не папулярызацыя нашага раёна на культурным узроўні?

Аднак, як адзначыў старшыня райвыканкама Аляксандр Камінскі, неабходна рухацца наперад, улічваючы рэальныя інтарэсы землякоў, рабіць спасылку на эканамічны складнік – зарабляць грошы.

Старшыня райвыканкама падкрэсліў: у наш час мала арганізаваць канцэртную праграму ці конкурс, неабходна зацікавіць чалавека прыйсці, паўдзельнічаць. Таму работнікам устаноў культуры неабходна мяняць падыходы ў арганізацыі мерапрыемстваў, больш смела выкарыстоўваць для гэтых мэт інтэрнэт-прастору. Таксама наспеў час стварэння нечага накшталт «лаўкі рамеснікаў», дзе можна прадаваць рэчы, зробленыя ляхавіцкімі майстрамі народнай творчасці.

Разглядалася і пытанне аптымізацыі ўстаноў культуры, у прыватнасці стварэнне своеасаблівых культурных цэнтраў, а таксама цэнтралізацыі бібліятэк.

Галіна КАНЬКО.