Узрост адказнасці не перашкода. У Беларусі адміністрацыйная адказнасць непаўналетняга надыходзіць пасля дасягнення 16-гадовага ўзросту

Аднак, ужо з 14 гадоў падлеткі могуць быць прыцягнуты да адказнасці за розныя правапарушэнні. Сярод іх – наўмыснае прычыненне цялеснага пашкоджання і іншыя гвалтоўныя дзеянні (артыкул 9.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях), дробны крадзеж (артыкул 10.5 КоАП), наўмысныя знішчэнне або пашкоджанне маёмасці (артыкул 10.9), парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах або на тарфяніках (артыкул 15.29), жорсткае абыходжанне з жывёламі (артыкул 15.45), развядзенне вогнішчаў у забароненых месцах (артыкул 15.58), дробнае хуліганства (артыкул 17.1). Усяго ў пераліку 16 артыкулаў.

Таксама ў адпаведнасці з артыкулам 27 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, крымінальнай адказнасці падлягае асоба, якая дасягнула да часу ўчынення злачынства 16-гадовага ўзросту. Але ёсць і выключэнні, калі адказваць давядзецца з 14 гадоў: у выпадку ўчынення такіх злачынст-ваў, як забойства, прычынен- не смерці па неасцярожнасці, наўмыснае прычыненне цяжкіх і менш цяжкіх цялесных пашкоджанняў, згвалтаванне, выкраданне чалавека, крадзеж, рабаванне, разбой, вымагальніцтва, крадзеж шляхам выкарыстання камп’ютарнай тэхнікі, наўмысныя знішчэнне або пашкоджанне маёмасці, хуліганства, загадзя лжывае паведамленне пра небяспеку і шэрага іншых.

У выпадку ўчынення правапарушэння падлеткам, які не дасягнуў 14-гадовага ўзросту, да адказнасці будуць прыцягвацца яго бацькі. За невыкананне абавязкаў па выхаванні дзяцей прадугле- джана пакаранне ў выгля-дзе папярэджання або штрафу ў памеры да 10 базавых велічынь. Калі тое ж правапарушэнне непаўналетнім учынена на працягу года паўтор- на, – штраф ад 10 да 20 база-вых велічынь.

ФАКТ. На Ляхавіччыне жыве 4800 непаўналетніх.

Андрэй Студзянічнік, начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў.