Бяспека эканамічная і грамадская

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 верасня правёў нараду з членамі Савета Бяспекі Беларусі, на якой у прыватнасці абмяркоўваліся работа нацыянальнай эканомікі і задачы, якія стаяць у сувязі з гэтым.

«Заўсёды гаварыў, хачу яшчэ раз нагадаць, што галоўная наша задача, праблема, занепакоенасць – гэта эканоміка. Ёсць эканоміка, значыць будзе ўсё астатняе. Няма эканомі-кі – тады не трэба разлічваць ні на ідэалогію, ні на бяспеку, спакой у краіне», – падкрэсліў беларускі лідар.
Ён адзначыў, што апошнім часам зроб-лена нямала, каб нармальна функцыянавала эканоміка. «Трэба аддаць належнае, і з Расіяй дамоўленасці, міжурадавыя кансультацыі даюць станоўчы вынік», – сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка таксама ад-значыў, што абстаноўка ў Беларусі на фоне пандэміі значна лепшая, чым у іншых дзяржавах. Таму трэба не дапусціць яе пагаршэння і скарыстацца існуючымі магчымасцямі ў частцы экспарту тавараў.

Гаворачы пра эканоміку, Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што краіны з-за пандэміі не могуць адкрыцца, вытворчасць не раскручана. «Мы не спыняліся, мы вырабляем і ў нас ёсць шанц, якім сёння карыстаемся, прадаць нашу прадукцыю. Прадаць з добрай дабаўленай вартасцю, з добрым прыбыткам», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, сёння ААН апубліка-вала даныя, што ў свеце ідзе інтэнсіўны рост попыту на прадукты харчавання. «Відавочна, і на іншыя тавары. Таму вельмі важна цяпер функцыянаванне нашых прадпрыемстваў, каб працавала эканоміка. І галоўнае пытанне, якое мы павінны цяпер абмеркаваць, – гэта не толькі бяспека, стабільнасць нашай дзяржавы, але як мы, людзі ў пагонах, павінны забяспечыць нармальнае функцыянаванне прадпрыемстваў, каб эканоміка давала нам вынік. Гэта – галоўнае», – лічыць Прэзідэнт.

У сувязі з гэтым ён прапанаваў удзельнікам нарады з гэтай пазіцыі паглядзець на тое, што трэба зрабіць, каб падтрымаць Урад, прадпрыемствы, Нацыянальны банк. «Тое, аб чым я гаварыў. Нам трэба падтрымаць – усім, хто сёння займаецца бяспекай. А эканамічная бяспека – гэта немалаважны сегмент дзейнасці нашай дзяржавы. Таму эканоміка і яшчэ раз эканоміка!» – рэзюмаваў Прэзідэнт.


7 верасня Прэзідэнт прыняў з дакладам Старшыню Следчага камітэта Івана Наскевіча.

Кіраўнік дзяржавы ў першую чаргу папрасіў далажыць, як складваецца сітуацыя ў краіне з пункта гледжання раскрыцця злачынстваў, асаблівую ўвагу ён звярнуў на расследаванне крымінальных спраў, якія мелі грамадскі рэзананс і цяпер знаходзяцца на кантролі ў Прэзідэнта.

Як далажыў Іван Наскевіч, Следчы камітэт у гэтым годзе «спакойна і планамерна выконвае свае задачы па прызначэнні». Паводле яго слоў, на фоне грамадска-палітычных мерапрыемстваў, эпідэміялагічнай сітуацыі ўзровень злачыннасці ў краіне знізіўся прыкладна на 8 працэнтаў у параўнанні з папярэднім годам.

«Часткова змянілася структура злачыннасці, крэн адбыўся ў бок злачынстваў у сферы інфармацыйных тэхналогій. Гэта тэндэнцыя апошніх гадоў. Колькасць гэтых злачынстваў няўхільна расце, і праваахоўны блок таксама пераарыентаваўся на тое, каб раскрываць такія злачынствы з дапамогай тых жа інфармацыйных тэхна-логій», – адзначыў Іван Наскевіч.

Па матэрыялах БЕЛТА.