Колькі вяровачцы ні віцца…

Незвычайна вырашыў «павіншаваць» ляхавічанку з першым вясновым днём жыхар вёскі Падлясейкі Баранавіцкага раёна. Ён украў грошы з яе банкаўскай карткі.
А 3 сакавіка ў міліцыю паступіла паведамленне ад жыхара Баранавічаў, што з яго дачы ў вёсцы Гута ў перыяд з вечара 2 сакавіка да раніцы наступнага дня знік паляўнічы сабака. Па гэтых фактах РАУС праводзіць праверку.
4 сакавіка раённым ад-дзелам Следчага камітэта выяўлены грамадзянін, які ў ноч з 27 на 28 лютага з пад’езда дома па вуліцы Леніна ўзяў «пакатацца» дзіцячы веласіпед. Злодзеем аказаўся 52-гадовы жыхар вёскі Мыслабаж.
На наступны дзень райаддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа па заяве жыхара Баранавічаў. У перыяд з 11 лістапада мінулага года па 13 лютага г.г. у яго доме ў вёсцы Востраў невядомы разбіў шкло ў аконнай раме і ўчыніў крадзёж.
З падобнай заявай на дзень пазней звярнуўся яшчэ адзін баранавічанін. Прыкладна з 3 па 6 сакавіка нехта залез праз акно ў дом у вёсцы Задвор’е і выкраў шліфавальную машынку і зварачны апарат. У выніку аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў выяўлены злодзей. Ім аказаўся 48-гадовы мясцовы жыхар. Вы-крадзенае канфіскавана.
Напярэдадні 8 сакавіка ў РАУС патэлефанаваў жыхар райцэнтра, які заявіў аб знікненні з яго дома грошай. Як высветлілася, 150 долараў забрала… яго 20-гадовая дачка. Міліцыя праводзіць праверку.
Са зводкамі РАУС
знаёмілася Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *