Беларусь і Расія значна рушылі наперад у вырашэнні існуючых праблем і задач

Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 10 верасня на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Расіі ў Беларусі Дзмітрыем Мезенцавым.

«Мы ўсе – і пасольства Расіі, і наша краіна – жывём у канкрэтных умовах. Вы добра бачыце сітуацыю ў Беларусі. Думаю, што мы значна рушылі наперад літаральна ў апошнія дні, можа, пару тыдняў у вырашэнні тых праблем і задач, якія назбіраліся паміж Беларуссю і Расіяй. Хацелася б, каб гэта дынаміка была захавана», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў Прэзідэнта, у час нядаўніх перагавораў двух урадавых дэлегацый у Мінску былі дасягнуты вельмі добрыя дамоўленасці. «Мы працуем над іх развіццём. Вядома, у бліжэйшы час мы сустрэнемся з Прэзідэнтам Расіі і, напэўна, паставім вялікую кропку ў рэалізацыі гэтых адносін і дамоўленасцей, каб рухацца далей. Вядома, яшчэ будзе шмат пытанняў, яны заўсёды будуць. Калі ідзе супрацоўніцтва, з’яўляецца нямала пытанняў, іх, вядома, трэба вырашаць», – адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

У канцы верасня ў Мінску і Мінскай вобласці пройдзе VII Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Беларускі лідар заявіў, што гэта будзе эканамічны трамплін для збліжэння пазіцый па шэрагу пытанняў.
Прэзідэнт таксама выказаў удзячнасць паслу за яго дзейнасць у Беларусі і арганізацыю работы расійскіх СМІ ў Беларусі.

Дзмітрый Мезенцаў расказаў, што некалькі дзён назад размаўляў са старшынёй Савета Федэрацыі Валянцінай Мацвіенка. І яна, адзначыў пасол, надае велізарнае значэнне рэгіянальнаму супрацоўніцтву паміж Беларуссю і Расіяй. «Рыхтуецца вялікая дэлегацыя губернатараў, кіраўнікоў суб’ектаў Расійскай Федэрацыі. Мінск падхоплівае эстафету Пецярбурга, калі на пляцоўцы шостага форуму рэгіёнаў было падпісана пагаднен-не – дзеля людзей, прадпрыемстваў, бізнес-аб’яднанняў, аграгарад- коў – на $500 мільёнаў. Гэта ж не абстрактныя лічбы, а дадатковы аб’ём у тавараабароце, расшырэнне расійскіх рынкаў для беларускіх пастаўшчыкоў ва ўсіх рэгіёнах», – звярнуў увагу дыпламат.

Па матэрыялах БЕЛТА.