Запрашэнне ў свет творчасці. З 2 па 9 верасня ў Ляхавічах прайшоў традыцыйны тыдзень устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі

З 2 па 9 верасня прайшоў традыцыйны для пачатку новага навучальнага года тыдзень устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. І, як заўжды, гучна, творча, цікава напомнілі пра сябе навучэнцы і педагогі мясцовага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

У мінулую суботу на плошчы Перамогі ў Ляхавічах было гаманліва і мнагалюдна. Тут праходзіла канцэртна-гульнёвая праграма «Няхай пакараюцца вяршыні».

Рабяты, якія займаюцца ў аб’яднанні па інтарэсах «Вясёлыя ноткі», падрыхтавалі запамінальныя музычныя нумары. Педагогі турыстычна-краязнаўчага аддзела арганізавалі гульню «Турыстычная сцяжынка», а яшчэ прадэманстравалі майстар-клас па яздзе на веласіпедзе, уладкаванні бівака, складванні дроў для кастра і зборы рукзака. Школьнікам прапанавалі гульні, конкурсы, віктарыны. На выставе творчасці можна было падрабязна пазнаёміцца з работай аб’яднанняў, якія займаюцца дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам.

– Запрашаем усіх хлопчыкаў і дзяўчынак, хто жадае з інтарэсам бавіць вольны час, навучыцца нечаму новаму, у вялікую дружную сям’ю цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, у нашы аб’яднанні. Педагогі дапамогуць раскрыцца вашым талентам.Тут вы зной-дзеце сяброў. Прыходзьце, не пашкадуе- це, – адзначыла дырэктар ЦДАДіМ Людміла Юнік.

У межах тыдня педагогі і навучэнцы ЦДАДіМ правялі рэкламную гульню «Мы – гэта тое, што ты шукаеш!», міні-выставы і майстар-класы «Вясёлка талентаў», сустрэчу «Запрашаем у свет творчасці» і дзень адчыненых дзвярэй «Краіна захапленняў і ведаў» у школах раёна.

Галіна КАНЬКО.