Гарніст пратрубіў юбілейны збор. Сёлета Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі спаўняецца 30 гадоў

Для многіх пакаленняў хлопчыкаў і дзяўчынак піянерыя стала краінай шчаслівага дзяцінства. Колькі добрых спраў на рахунку членаў самай масавай дзіцячай арганізацыі. Яны цімураўцы, валанцёры, сябры прыроды, юныя пажарныя, эрудыты, шэфы для сваіх малодшых таварышаў акцябрат. Піянерскія зборы, злёты, песні ля кастра, гульня «Зарніца» – памяць на ўсё жыццё.

Выдатны арганізатар, з прозвіш-чам якога звязана станаўленне Беларускай рэспубліканскай пія-нерскай арганізацыі ў Ляхавіцкім раёне, – Кацярына Ігнацьеўна Легеда. У яе працоўнай кніжцы адно месца работы – Дом піянераў, які, праўда, неаднойчы мяняў сваю назву. Гэта яе на працягу амаль чатырох дзесяцігоддзяў называлі галоўнай піянерважатай раёна. Яна не толькі ўзначальвала піянерскі рух, але здолела разам з такімі ж апантанымі прыхільні-камі захаваць у 90-я гады міну-лага стагоддзя на Ляхавіччыне, адзіную на Брэстчыне, піянерскую арганізацыю.

Кацярына Ігнацьеўна расказвае:

– Піянерыя – гэта, без перабольшання, маё жыццё. Як прыйшла ў 1969 годзе 18-гадовай дзяўчынай працаваць у Дом піянераў, так і засталася тут да выхаду на заслужаны адпачынак. Работа з піянерамі падарыла шмат незабыўных моман-таў. Мне пашчасціла працаваць з цудоўнымі піянерважатымі гарадскіх і сельскіх школ Ірынай Піскун, Алінай Дыдышка, Зінаідай Мацкевіч, Вольгай Жытковіч, Аленай Дыдышка, Наталляй Белай, Людмілай Манахавай, Наталляй Камінскай, Марынай Грыкель і многімі іншымі – тымі, хто жыў дзіцячымі справамі.

Зробім невялікі экскурс у гісто-рыю. Піянерская арганізацыя ў маладой савецкай краіне створа- на ў 1922 годзе. Піянер – значыць першы: у вучобе, спорце, гра-мадскіх справах. Права насіць чырвоны гальштук атрымлівалі тыя, хто быў прыкладам для іншых.

30 гадоў назад у савецкай піянерыі з’явілася паўнапраўная пераемніца – Беларуская рэспуб-ліканская піянерская арганізацыя, якая свята і беражліва захоў-вае традыцыі і прымнажае іх. Змянілася атрыбутыка: замест чырвонага гальштук стаў маленькай часцінкай дзяржаўнага сцяга – зялёна-чырвоным, ін-шымі сталі назвы піянерскіх дружын, але галоўныя прынцыпы заставаліся ранейшымі. Піянеры не проста прымалі актыўны ўдзел у рабоце дзіцячай арганізацыі, але і спрабавалі сябе ў розных ролях, вучыліся адказваць за ўласныя ўчынкі, прымаць правільныя рашэнні, дапамагалі тым, каму падтрымка неабходна.

На Ляхавіччыне піянерыя сёння – вялікая і дружная сям’я колькасцю 2050 хлопчыкаў і дзяўчынак, з якіх 1292 – піянеры і 764 – акцябраты.

З задавальненнем яны ўдзельнічаюць у шматлікіх дабрачынных і патрыятычных акцыях, працоўных дэсантах, інтэлектуальных конкурсах і спаборніцтвах, імкнуцца быць у гушчыні ўсіх падзей, якія адбываюцца навокал. Усяго на Ляхавіччыне 15 піянерскіх дружын.

Самыя актыўныя, крэатыўныя і ініцыятыўныя – «Палымяныя сэрцы» (гімназія), «Сонечная» (СШ № 1), імя М. Ф. Гастэлы (СШ № 2), «Васілёк» (Конькаўс-кі ДС – СШ), імя М. І. Цацыны (Малагарадзішчанскі ДС – СШ). Фантануюць ідэямі піянеры-лідары: гімназістка Анастасія Шкут, Ягор Пятроўскі з СШ № 2, Лізавета Іваноўская (Конькаў-скі ДС – СШ), Дар’я Наскавец (Малагарадзішчанскі ДС – СШ), Сямён Грачыха (Тальмінавіц- кі ДС – БШ).

Так, цікавым жыццём не толькі на ўроках, але і пасля іх жывуць навучэнцы Малагарадзішчанскай СШ. Расказвае старшыня савета дружыны Дар’я Наскавец:

– У нашай дружыне 42 піянеры і 17 акцябрат – каманда вясёлых, дапытлівых, знаходлівых і вельмі актыўных. Савет дружыны збіраецца разам, каб абмеркаваць падзеі, што адбываюцца ў школе. Прыдумваем розныя мерапрыемствы, часта ходзім да навучэнцаў з малодшых класаў, арганізоўваем іх вольны час. Нашы самыя крэатыўныя піянеры – Ягор Пляшэвіч, Наталля Шыпіла, Віталій Врублеўскі.

Заўжды побач з рабятамі – на піянерскіх і цімураўскіх зборах, у шэфскіх справах – іх старэйшыя сябры, педагогі-арганізатары. На чале карысных спраў лепшыя піянерважатыя раёна Алена Собаль (СШ № 1), Віталій Толкач (СШ № 2), Мілана Стрэльнікава (Конькаўскі ДС – СШ), Святлана Падгурская (Начаўская СШ).

Слова тым, хто сам калісьці быў піянерам, а потым стаў старэйшым сябрам і дарадчыкам для новых членаў дзіцячай арганізацыі.

Аксана СУБОЦКАЯ, старшыня раённага савета ГА БРПА:

– БРПА – унікальная дзіцячая арганізацыя, яна не толькі самае масавае аб’яднанне, але і самае цікаўнае, і цікавае. Дзеці, падлеткі, дарослыя будуюць свае адносіны на аснове сяброўства, узаемадапамогі, клопату, павагі і супрацоўніцтва. Піянерыя – дружная сям’я ад-надумцаў, якая напаўняе жыццё рабят па-сапраўднаму яскра-вымі, захапляльнымі падзеямі, рэалізуе маштабныя анлайн-праекты, актыўна падтрымлівае ініцыятывы і добрыя пачынанні.

Святлана ПАДГУРСКАЯ, педагог-арганізатар Начаўскай СШ:

– У піянерскай дружыне «Ра-дзімічы» жыццё кіпіць. Піянеры і акцябраты – завадатары ў праграмах «Дзіцячы ордэн міласэрнасці», «Гульня – справа сур’ёзная», «Мы – разам» (рэалізуем сумесныя праекты з БРСМ), «Абеліск», «Дом без адзіноты», «Моладзь за чысціню гарадоў і вёсак». Рабяты шэфствуюць над адзінокімі пажылымі вяскоўцамі, добраўпарадкуюць мясціны, дзе пахаваны ахвяры і героі Вялікай Айчыннай вайны, удзельнічаюць у навядзенні парадку і чысціні ў аграгарадку і на школьнай тэрыторыі. Без нашых піянераў не праходзіць ні адно школьнае мерапрыемства.

Ганна БУЙКО, намеснік дырэктара ЦДАДіМ, старшыня раённага савета ГА БРПА з 2013 па 2016 гады:

– Піянерыя для мяне – сінонім шчаслівага дзяцінства. У школе была старшынёй савета атрада. Мы з аднакласнікамі актыўна ўдзельнічалі ва ўсіх мерапрыемствах, дапамагалі ветэранам, шэфствавалі над акцябратамі, збіралі макулатуру і металалом, майстравалі кармушкі для птушак і шпакоўні. Як забыць самы лепшы адпачынак у піянерскім лагеры «Арляня» каля вёскі Мыслабаж? Радуе, што сённяшнія піянеры шануюць традыцыі, з павагай ставяцца да гісторыі сваёй арганізацыі, а таксама рэалізуюць сучасныя праекты.

Сёння, напярэдадні юбілейнага дня нараджэння БРПА, традыцыйна на раённы піянерскі збор спяшаюцца рабяты з усіх дружын раёна. І зноў на заклік «Да спраў на карысць Радзімы, да дабра і справядлівасці будзь гатовы!» дружна прагучыць «Заўсёды гатовы!».

Галіна КАНЬКО.

Фота з архіва «ЛВ».