Што ні краіна, то казка

Заліты сонечнымі промнямі і напоўнены шматгалоссем бульвар перад купалаўкай у мінулую пятніцу ператварыўся ў своеасаблівы кніжны форум-прэзентацыю, прычым міжнароднага ўзроўню. Дарослых і юных землякоў супрацоўнікі цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы запрасілі на цікавую акцыю «Кнігаварот на вуліцы Гагарына», што стала добрай традыцыяй і палюбілася многім. Крэатыўныя супрацоўнікі ЦБС прыдумалі да Дня бібліятэк захапляльную пазнавальную праграму – квэст-падарожжа па 11 краінах свету.

Сапраўды, творчасць не ведае межаў. Якія цудоўныя касцюмы прыдумалі і пашылі бібліятэкары і наколькі выдатна справіліся з ролямі персанажаў любімых дзецьмі твораў.

Каля кожнага стэнда свае героі, займальныя гульні, забаўляльныя віктарыны, непрадказальныя сустрэчы. Спынімся каля некаторых.
Вялікі веер, дзяўчына ў кімано, галінка сакуры, радзіма арыгамі… Здагадаліся? Так, вы трапілі ў дзіўную Японію. З кнігамі гэтай краіны знаёміла бібліятэкар Галіна Высоцкая.

Не адрывалі позірку хлопчыкі і дзяўчынкі ад самага што ні ёсць сапраўднага чараўніцтва, якое рыхтаваў папулярны англійскі кніжны персанаж Гары Потар. Пастараліся зацікавіць рабят супрацоўніца Лізавета Мацулевіч і чытач Ягор Бецька.

Адкуль да нас прыйшла кніга пра дзяўчынку-выдумшчыцу Пэпі Доўгая Панчоха і самага прыкольнага сябра дзяцей Карлсана? Вядома, са Швецыі. Гэтых герояў выдатна ўвасобілі бібліятэкары Крывошынскай і Начаўскай СБ Ларыса Чаранкевіч і Тамара Базыльчык.

Далей накіроўваемся на Усход, дакладней у Персію, сучасная назва якой – Іран. Раскінуўся вялікі шацёр, і загадкавая Шахеразада ў выкананні загадчыцы Жарабковіцкай СБ Людмілы Туцінай сустракае гасцей, а варажбітка, яна ж загадчыца аддзела купалаўкі Марына Нікіціна, прадказвала лёс па… кнігах.

На кожным прыпынку за пра-вільнае выкананне задання атрымлівалі тую ці іншую літару. Каб атрымаць прыз, неабходна было сабраць з літар задуманае арганізатарамі слова – бібліятэка.

Суседка Расія прадстаўлена пазнавальнымі атрыбутамі: самаварам, абаранкамі, мядзве-дзем і рускай прыгажуняй. У ролі прыгажуні – бібліятэкар Марына Маруцік, а яе памочніка доктара Айбаліта, які вучыў дзетак лячыць-рамантаваць кнігі, – бібліятэкар Свяціцкай СБ Ірына Сокал.

У экспазіцыі Беларусі бібліятэкар Міхаіл Лучыц так удала ўвайшоў у вобраз, што нічым не адрозніваўся ад казачнага героя. А колькі тут конкурсаў напрыдумвалі: апрануць ляльку ў народнае адзенне, сабраць ураджай з садавіны і агародніны, а яшчэ можна было зазірнуць у скарбонку і даведацца сем прыкмет Беларусі.

Разнастайнымі забавамі сустра-калі выхаванцаў дзіцячых садкоў і школьнікаў літаратурныя героі з Італіі, Францыі, Амерыкі, Грэцыі.
Акрамя таго, кожны жадаючы мог паўдзельнічаць у бяспройгрышнай латарэі, адшукаць скарбы, а таксама набыць сувені- ры – магніцікі, кружкі, майкі і г. д.

Як заўжды, папулярнасцю карысталася экспазіцыя «Бяспечнае дзяцінства», падрыхтаваная пажарнымі-выратавальнікамі.
– Мне тут усё падабаецца: музыка, казкі, героі. Я пакуль яшчэ не ўмею чытаць сам, але калі навучуся, буду чытаць многа кніг, – дзеліцца ўражаннямі пяці-гадовы выхаванец дзіцячага сада № 2 Уладзіслаў Сініла.

– Лічу такія мерапрыемствы надзвычай неабходнымі і пазна-вальнымі. Дзеткам тут цікава, яны даведваюцца шмат чаго нова- га, – гаворыць выхавальнік дзіця-чага сада № 3 Таццяна Станчык.

«Кнігаварот»-2020 развітаўся, але бібліятэкары абяцаюць новыя сустрэчы і не толькі ў межах гэтай акцыі.

Галіна КАНЬКО.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Больш фота ТУТ.