Ляхавіччына:атрыманне галоўнага дакумента — асаблівая падзея

З 11 па 15 сакавіка БРСМ традыцыйна праводзіў усебеларускую патрыятычную акцыю «Мы — грамадзяне Беларусі!». Менавіта ў гэтыя дні лепшым 14-гадовым вучням школ Ляхавіччыны ва ўрачыстай абстаноўцы ўручаліся пашпарты грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Па традыцыі акцыя, якая ўпершыню праводзілася ў 2004 годзе, прымеркавана да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Атрыманне галоўнага дакумента — асаблівая падзея. А калі пашпарт уручаецца ў святочна-ўрачыстай атмасферы, то гэта і наогул запомніцца на ўсё жыццё.
Хвалюючым і па-сапраўднаму святочным днём стала сенняшняя пятніца 15 сакавіка для 12 нашых юных землякоў, вучняў СШ №№ 1 і 2, гімназіі, Малагарадзішчанскага ДС-СШ. Юнакі і дзяўчаты былі запрошаны ў цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, дзе ў актавай зале і адбылася святочная падзея.
Да 14-гадовых ляхавічан з прывітальнымі словамі і наказам быць сапраўднымі патрыётамі сваёй Радзімы, з гонарам несці статус грамадзяніна Рэспублікі Беларусь звярнуліся старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Бурдук, першы сакратар райкама ГА БРСМ Ларыса Юшкевіч, начальнік аддзялення па грамадзянстве і міграцыі РАУС Віктар Чарняк, старшыня раённага Савета ветэранаў Генрых Траццяк. Рабятам былі ўручаны пашпарты і сувеніры. А 16 юнакоў і дзяўчат — вучні гарадскіх школ і гімназіі — папоўнілі рады БРСМ, ім уручаны членскія білеты гэтага маладзёжнага аб’яднання.
Галіна КАНЬКО.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

2 thoughts on “Ляхавіччына:атрыманне галоўнага дакумента — асаблівая падзея

  • 20/03/2013 в 02:24
    Permalink

    Такие акции нужны молодёжи. Есть стимул стремиться к лучшему, совершать достижения и гордиться успехами. Хорошо бы было , чтобы в такой значимый для учащихся день была организована экскурсия или посещение музея.

  • 21/03/2013 в 17:48
    Permalink

    Всё это организовывается.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *