Камандная выніковасць

Парадак дня чарговай апаратнай нарады ў старшыні райвыканкама фарміравала тэма добраўпарадкавання населеных пунктаў, аб’ектаў і тэрыторый Навасёлкаўскага сельсавета. Са справаздачай аб зробленым сёлета ў пазначаным накірунку выступіў старшыня мясцовага выканкама Аляксандр Мацюшэнка.

Ён расказаў, што рэгулярнай практыкай з’яўляецца правядзенне агульных сходаў жыхароў сельсавета. За перыяд з пачатку года прайшло восем такога кшталту «сельскіх веча». На даных сходах, у тым ліку, звярталася ўвага жыхароў вёсак на неабходнасць навядзення належнага санітарнага парадку на сваіх прыдамавых і сумежных ім тэрыторыях, выканання супрацьпажарных правілаў.

У некаторых населеных пунктах былі праведзены абрэзка дрэў, выдаленне дзікарослай кустовай расліннасці. У тым ліку і з мэтай недапушчэння стыхійных сметнікаў. Не сакрэт жа, што высокі бур’ян, кустоўе з’яўляюцца для іх патэнцыяльна прыцягальнымі.

Праведзены і працягваюць ажыццяўляцца работы па павышэнні функ- цыяналу і паляпшэнні якасных характарыстык транспартнай інфра-структуры тэрыторыі сельсавета. Напрыклад, на прыпыначным пункце ў аграгарадку Навасёлкі ўсталяваны павільён, асобныя з аграгарадскіх вуліц у розных аб’ёмах адсыпаны гравійна-пяс-чанай сумессю. Ямачны рамонт атрымалі дарогі Флер’янова – Карані, Ляхавічы – Навасёлкі, некаторыя з аграгарадскіх вуліц. У планах – рамонт аднаго з навасёлкаўскіх скрыжаванняў.

Убіраюцца несанкцыянаваныя сметнікі, даглядаюцца ўзбочыны дарог, упарадкуюцца зялёныя зоны населеных пунктаў, іншае.
Праводзіцца работа па мінімізацыі коль-касці безгаспадарных пабудоў у вёсках сельсавета. Так ААТ «Шлях новы» ажыццявіла знос пустуючых дамоў у вёс- ках Флер’янова і Вялікая Лотва, адбылася рэкультывацыя прыдамавых «сотак».

Пад пільнай, у тым ліку і шэфскіх арганізацый, увагай знаходзяцца размешчаныя на адмі-ністрацыйнай тэрыторыі брацкія магілы і воінскія пахаванні. Такіх 11, і ўсе яны, па словах дакладчыка, знаходзяцца ў належным парадку.

– Людзі ў асноўным з разуменнем ставяцца да патрабаванняў па навядзенні парадку. Але ёсць і тыя, хто захламляе тэрыторыі вёсак, выносіць смецце паводдаль ад свайго дома, – канстатаваў Аляксандр Мацюшэнка.

У нейкай ступені пра такіх, дакладней, «кропкавыя» вынікі іх паводзін узгадвалі ў сваіх выступ-леннях галоўны ўрач раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Віталій Ціханаў, начальнік земле-ўпарадкавальнай службы раёна Святлана Махнач, галоўны спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Курловіч.

Старшыня райвыканкама Аляксандр Камінскі адзначыў паляпшэнні, якія на тэрыторыі сельсавета адбываюцца. Праблемныя пытанні застаюцца, патрабуюць вырашэння – не без таго. Пры гэтым старшыню сельвыканкама Аляксанд-ра Мацюшэнку кіраўнік раёна «атэставаў» як выніковага кіраўніка, які дабіваецца разумення ўсімі дазволенымі спосабамі.

Іван КАВАЛЕНКА.