Глушыце матор! З 16 па 22 верасня праходзіць міжнародная кампанія «Еўрапейскі тыдзень мабільнасці»

Ужо традыцыйна з 16 па 22 верасня праходзіць міжнародная кампанія «Еўрапейскі тыдзень мабільнасці». Яна нацэлена на «азеляненне» гарадскіх транспартных сістэм, змяненне транспартных паводзін людзей, а таксама больш разумнае выкарыстанне грамадскага транспарту.

Арганізатарам гэтага штогадовага мерапрыемства выступае асацыяцыя The European Mobility Week Campaing, у склад якой уваходзяць прадстаўнікі ўлады і бізнесу з дзвюх тысяч гарадоў і 45 краін.

У гэтыя дні Ляхавіцкая раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя сумесна з АДАІ, аддзеламі райвыканкама будзе праводзіць агітацыйныя акцыі «Пакінь аўтамабіль дома» і «Падвязі суседа», падчас якіх яшчэ раз нагадаюць пра негатыўны ўплыў транспарту на навакольнае асяроддзе, раздадуць тэматычныя лістоўкі.
Завяршае Тыдзень мабільнасці Сусветны дзень без аўтамабіля, які праводзіцца 22 верасня. Брэстчына чарговы раз далучылася да акцыі. Усяго ў Брэсцкай вобласці на 1 верасня 2020 года зарэгістравана 808761 адзінка транспарту. Але гэта колькасць без уліку транзітных машын і транспарту гасцей з іншых краін.

Супрацоўнікі АДАІ РАУС заклі-каюць жыхароў Ляхавіччыны далучыцца да правядзення Сусветнага дня без аўтамабіля і хаця б усяго толькі на адзін дзень адмовіцца ад асабістага транспарту на карысць грамадскага, веласіпеда або пешай прагулкі.

Ірына КУЗЬМІЧ.