Не забыцца пра падаткі

Упраўленне па рабоце з плацельшчыкамі па Ляхавіцкім раёне інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Баранавіцкім раёне звяртае ўвагу грамадзян, якія маюць больш за адну кватэру, дом, дачу, гаражы і зямельныя ўчасткі, на неабходнасць выплаты зямельнага падатку і падатку на нерухомую маёмасць, арэнднай платы за зямельныя ўчасткі. Тэрмін выплаты заканчваецца 16 лістапада.

Выплату падаткаў можна зрабіць наяўнымі грашовымі сродкамі ў аддзяленнях банка і паштовай сувязі, а таксама безнаяўным шляхам, выкарыстоўваючы банкаўскую картку, з дапамогай плацежна-даведачных тэрміналаў РУП «Белпошта» і інфакіёскаў, праз інтэрнэт-банкінг і плацежную сістэму АРІП.

У выпадку, калі фізічнай асобе не ўручана паведамленне на выплату падаткаў або не прадастаўлены льготы, неабходна звярнуцца ў падатковы орган па месцы размяшчэння аб’ектаў падаткаабкладання (г. Ляхавічы, пл. Леніна, 3, каб. №№ 317, 318, тэл.: 6-06-88, 6-07-88, 6-07-47).

За несвоечасовую выплату падатку за кожны каляндарны дзень пратэрміноўкі налічваецца пеня, а запазычанасць, што ўтварылася перад бюджэтам, падлягае прымусоваму спагнанню шляхам ажыццяўлення натарыусам выканаўчага надпісу. Пры гэтым даўжніку прыйдзецца дадаткова заплаціць натарыяльны тарыф за ажыццяўленне натарыяльных дзеянняў і аказанне паслуг прававога характару.

Валянціна ВАРАНЧАК, намеснік начальніка інспекцыі – начальнік упраўлення па рабоце з плацельшчыкамі па Ляхавіцкім раёне.