Старт для сваёй справы

Адна з прыярытэтных задач дзяржавы – забеспячэнне занятасці насельніцтва, у тым ліку дапамога ў арганізацыі самазанятасці, што дае магчымасць атрымаць неабходныя матэрыяльныя выгады.

Пераважнае права на атрыманне фінансавай дапамогі для арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці прадастаў-ляецца беспрацоўным, якія не маюць рэальных магчымасцей атрымаць падыхо-дзячую работу і арганізуюць найбольш сацыяльна значныя віды дзейнасці, уключаючы вытворчасць тавараў народнага спажывання, развіццё фермерскай гаспадаркі, перапрацоўку сельгаспрадукцыі і аказанне паслуг насельніцтву. Садзейнічанне беспрацоўным у арганізацыі сваёй справы выражаецца не толькі ў фінансавай падтрымцы, але таксама і ў кансультаванні, дапамозе ў падрыхтоўцы дакументаў для атрымання субсідыі. Акрамя таго, упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне для беспрацоўных, якія плануюць адкрыць сваю справу, арганізуе кароткатэрміновыя навучальныя курсы «Асновы прадпрымальніцкай дзейнасці».

Субсідыя прадастаўляецца на падставе заявы і бізнес-плана беспра-цоўным, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту і на працягу аднаго месяца з дня рэгістрацыі ў якасці беспрацоўных не змаглі працаўладкавацца. Пачынаць сваю справу «ўсляпую», без разліку эканамічнай эфектыўнасці і даходнасці выбранага віду дзейнасці нельга.

На працягу 2015-2019 гадоў фінансавая падтрымка ў выглядзе субсідыі для аргані-зацыі прадпрымальніцкай дзейнасці аказана ў Ляхавіцкім раёне семярым беспрацоўным, з якіх пяцёра прайшлі навучанне асновам прадпрымальніцкай дзейнасці.

Сферы дзейнасці розныя: рамонт бытавых вырабаў, транспартныя і рамонтна-будаўнічыя паслугі, тэхабслугоўванне і рамонт аўтамабіляў, вытворчасць і рамонт мэблі, аддзелачныя работы, рознічны гандаль.
Памер субсідыі складае для гара-джан 11-кратную велічыню бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, для сельскіх жыхароў – 15-кратную велічыню бюджэту пражытачнага мінімуму. Яна можа быць выкарыстана на набыццё абсталявання, інструментаў, машын і механізмаў, сыравіны, матэрыялаў, аплату паслуг, а таксама на іншыя мэты, звязаныя з арганізацыяй прадпрымальніцкай дзейнасці, дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, рамесніцкай дзейнасці.

Субсідыя прадастаўляецца беспра-цоўным пры адсутнасці парушэнняў імі Закону Рэспублікі Беларусь «Аб занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь». Калі беспрацоўны не з’яўляўся больш за адзін месяц на прыём да спецыяліста без уважлівых прычын, адмовіўся ад падыходзячых варыянтаў працаўладкавання, не выканаў месячную норму па ўдзелу ў грамадскіх работах, то гэта можа стаць падставай для адмовы ў выдачы субсідыі.

Такая падтрымка дзяржавай аказваецца адзін раз, паўторна субсідыю атрымаць нельга. Таму трэба першапачаткова ўсё прадумаць і пастарацца ўлажыць атрыманыя грошы максімальна эфектыўна.
Пералік найбольш значных для Ляхавіцкага раёна відаў прадпры-мальніцкай дзейнасці:

● вырошчванне агародніны, бахчавых, караняплодных, клубняплодных культур;
● змешаная сельская гаспадарка;
● дзейнасць, што спрыяе раслінаводству і жывёлагадоўлі;
● вытворчасць адзення і аксесуараў, не ўключаных у іншыя групоўкі;
● вытворчасць вязанага і трыкатажнага адзення;
● вытворчасць зборных паркетных пакрыццяў, драўляных будаўнічых канструкцый і сталярных вырабаў, акрамя зборных будынкаў;
● вытворчасць дэкаратыўных вырабаў з дрэва;
● рэзка, апрацоўка і аздабленне камня;
● коўка, прасаванне, штампоўка, прафіляванне металу;
● вытворчасць вырабаў з дроту;
● вытворчасць мэблі;
● агульнае будаўніцтва будынкаў;
● электрамантажныя работы;
● санітарна-тэхнічныя работы;
● тынкавальныя работы;
● сталярныя і цяслярскія работы;
● тэхнічнае абслугоўванне і рамонт аўтамабіляў;
● рознічны гандаль прадуктамі харчавання, напіткамі і тытунёвымі вырабамі ў палатках, кіёсках і на рынках;
● рознічны гандаль адзеннем, абуткам і тэкстыльнымі вырабамі ў палатках, кіёсках і на рынках і г. д.

У вас няма работы? Шукаеце сродкі на адкрыццё сваёй справы? Рэкамендуем звяртацца за падтрымкай. Гэта рэальна можа дапамагчы беспрацоўнаму заняць дастойнае месца на рынку працы. Для тых, хто ўпэўнены ў сабе, у выбраным напрамку, субсідыя – вельмі добрая дапамога.
*Звярніцеся ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.
*Напішыце заяву на субсідыю.
*Прылажыце бізнес-план – абгрунтаванне эфектыўнасці вашага бізнесу.
Для атрымання падрабязнай інфармацыі неабходна звяртацца ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Ляхавіцкага райвыканкама па адрасе: г. Ляхавічы, пл. Леніна, 3, каб. № 104, тэл. 6-36-36.

Ірына ПАБЯГАЙЛА, намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела занятасці і сацыяльна-працоўных адносін.